Решения Всебелорусского народного собрания.
Указы и распоряжения Президента Республики Беларусь
1/21421 (13.06.2024)
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства прамысловасці. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2024 г. № 227
Дакументам засноўваюцца эмблема Міністэрства прамысловасці, флаг Міністэрства прамысловасці і нагрудны знак адзнакі Міністэрства прамысловасці «За ўклад у развіццё прамысловасці Рэспублікі Беларусь».
Паводле дакумента эмблема Міністэрства прамысловасці (эмблема) з’яўляецца атрыбутам і адметным знакам Міністэрства прамысловасці. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства прамысловасці, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах, граматах і падзяках Міністэрства прамысловасці. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на бланках, памятных значках, друкаванай, рэкламнай, сувенірнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства прамысловасці, а таксама падчас правядзення прэзентацыйных, інфармацыйных, спартыўных і іншых мерапрыемстваў.
Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства прамысловасці «За ўклад у развіццё прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (нагрудны знак) узнагароджваюцца работнікі Міністэрства прамысловасці і арганізацый сістэмы Міністэрства прамысловасці, якія адпрацавалі ў іх, як правіла, не менш чым 10 гадоў, за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і паспяховае выкананне задач, што ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства прамысловасці. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы, якія актыўна супрацоўнічалі з Міністэрствам прамысловасці, унеслі значны ўклад і садзейнічалі рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне прамысловасці. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца Міністрам прамысловасці або яго намеснікамі ва ўрачыстай абстаноўцы. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей грамадзянскага або форменнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія ўчынілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубыя дысцыплінарныя правіннасці, загадам Міністра прамысловасці пазбаўляюцца нагруднага знака. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. У выпадку страты нагруднага знака і (або) пасведчання да яго дублікаты не выдаюцца.
1/21422 (13.06.2024)
Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2024 г. № 228
Дакументам засноўваюцца эмблема Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і флаг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, а таксама зацвярджаюцца Палажэнне аб эмблеме Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, яе апісанне і выява і Палажэнне аб флагу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, яго апісанне і выява.
Паводле дакумента эмблема Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (эмблема) з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам. Выява эмблемы размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, падзяках Міністра сувязі і інфарматызацыі. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, сувенірнай, рэкламнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, транспартных сродках і іншай маёмасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.
Флаг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму, у службовых кабінетах Міністра сувязі і інфарматызацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, вызначаных Міністрам сувязі і інфарматызацыі. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, сувенірнай, рэкламнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, транспартных сродках і іншай маёмасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».
1/21428 (17.06.2024)
Об изменении Указа Президента Республики Беларусь. Указ Президента Республики Беларусь от 14 июня 2024 г. № 234
Документом вносятся изменения в Указ Президента Республики Беларусь от 28 апреля 2006 г. № 277 «О некоторых вопросах регулирования рынка ценных бумаг».
Так, юридическое лицо не вправе выступать поручителем эмитента облигаций в случае, если:
Для государственной регистрации выпуска облигаций юридическими лицами либо регистрации изменений и (или) дополнений, вносимых в проспект эмиссии таких облигаций в связи с заменой поручителя или предоставлением дополнительного поручительства, дополнительно к документам, предусмотренным законодательством, представляется произведенный на последний календарный день последнего месяца квартала, предшествующего кварталу, на который приходится дата подачи документов, расчет коэффициентов:
Юридическому лицу, обратившемуся за осуществлением государственной регистрации выпуска облигаций либо регистрации изменений и (или) дополнений, вносимых в проспект эмиссии облигаций в связи с заменой поручителя или предоставлением дополнительного поручительства, отказывается в государственной регистрации выпуска облигаций либо в регистрации изменений и (или) дополнений, вносимых в проспект эмиссии облигаций, при:
9/132016 (18.06.2024)
Об утверждении градостроительного проекта детального планирования. Решение Минского городского исполнительного комитета от 11 июня 2015 г. № 1594
9/132021 (19.06.2024)
Об индексе роста стоимости строительства жилья для индексации именных приватизационных чеков «Жилье». Решение Гродненского областного исполнительного комитета от 13 июня 2024 г. № 300
9/132022 (19.06.2024)
Об изменении организации дорожного движения в городе Минске. Решение Минского городского исполнительного комитета от 13 июня 2024 г. № 2373
(с) Национальный центр правовой информации Республики Беларусь
При использовании материала ссылка на Национальный центр правовой информации Республики Беларусь обязательна!
С 26 октября 2024 г. вступает в силу постановление Правления Национального банка Республики Беларусь от 15.07.2024 № 214 «Об изменении постановления Правления Национального банка Республики Беларусь от 28 мая 2021 г. № 141» (далее – постановление № 214). Постановление № 214 излагает в новой редакции Инструкцию о порядке проведения валютно-обменных операций, утвержденную постановлением Правления Национального банка Республики Беларусь от 28.05.2021 № 141 (далее – Инструкция № 141). Итак, рассмотрим наиболее значимые изменения, связанные с принятием постановления № 214.