![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2025 г. № 116
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы купецкі дом» па вул. Леніна, 23 у г.п. Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы купецкі дом» па вул. Леніна, 23 у г.п. Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы купецкі дом» па вул. Леніна, 23 у г.п. Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былы купецкі дом» па вул. Леніна, 23 у г.п. Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Былы купецкі дом» па вул. Леніна, 23 у г.п. Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000463.
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 323055100001002283.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж мяжы мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 2–3–4–5–6 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя, рамонт (іншая будаўнічая дзейнасць) дысаніруючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужываннем дысгарманічных матэрыялаў, колераў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне земляных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.
10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад у створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 25 да кропкі 8;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 9;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы захад да кропкі 6, далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 1 да кропкі 7.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, уладкаванне знешняга асвятлення, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі квартала былой гістарычнай забудовы ў мэтах захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух рэжымаў утрымання і выкарыстання.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы ўсход уздоўж паўднёва-заходняга боку праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 11 (скрыжаванне з вул. Інтэрнацыянальнай);
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 12;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Інтэрнацыянальнай, 16 да кропкі 13, далей уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Леніна, 25 да кропкі 1;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўднёва-усходняй мяжы ахоўнай зоны да кропкі 10.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану шэраговай жылой забудовы;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 9 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
змяненне гістарычнай трасіроўкі вуліц;
усталяванне па межах прылеглых зямельных участкаў агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
15. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання згодна з дадаткам з’яўляецца:
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўднёвы захад уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 14;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Тэльмана да кропкі 15;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Леніна да кропкі 8;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы ўсход уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропку 7 да кропкі 1, далей уздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і выкарыстання праз кропку 13 да кропкі 12.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання і выкарыстання забараняецца:
рэканструкцыя, рамонт (іншая будаўнічая дзейнасць) інснуючай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужываннем дысгарманічных матэрыялаў, колераў;
змяненне трасіроўкі і шырыні прылеглых гістарычных вуліц.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ




