Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.10.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 кастрычніка 2025 г. № 115

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

23.10.2025 № 115

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі Вілейскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000130.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе Крывасельскага сельскага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай пляцоўкі брацкай магілы 8 х 6 м, дзе размешчаны помнік, мемарыяльныя дошкі з імёнамі загінуўшых, элементы азелянення і добраўпарадкавання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавай мяжы пляцоўкі брацкай магілы праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 3;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 4; далей па падоўжанай лініі да перакрыжавання з агароджай сквера да кропкі 5;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж вул. Цэнтральнай да кропкі 6;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у паўночна-заходнім напрамку да кропкі 1; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 2.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна і тэматычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

13. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж мяжы зямельнага ўчастка сквера праз кропкі 8–9–10–11–12–13 да кропкі 14;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж агароджы сквера да кропкі 6; далей па мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 1–2–3–4 да кропкі 5; далей уздоўж агароджы сквера да кропкі 7.

14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва транспартных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі
Вілейскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Рэчкі
Вілейскага раёна Мінскай вобласці

ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты (шырата, даўгата)

1

54.582365, 27.091629

2

54.582434, 27.091554

3

54.582391, 27.091471

4

54.582329, 27.091551

5

54.582190, 27.091776

6

54.582208, 27.091808

7

54.582079, 27.091511

8

54.582119, 27.091310

9

54.582769, 27.090559

10

54.582895, 27.090722

11

54.583036, 27.091173

12

54.582944, 27.091468

13

54.582699, 27.091899

14

54.582391, 27.092213

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.