|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2022 г. № 46
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Стараселле Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Стараселле Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Стараселле Горацкага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ваенныя могілкі» ў в. Стараселле Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Ваенныя могілкі» ў в. Стараселле Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000450.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і мяжа зоны аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання памерам 38,0 х 22,45 м на падставе ўліковых матэрыялаў на гісторыка-культурную каштоўнасць у межах агароджы.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона ўстаноўлена у межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе размешчаны пахаванні з надмагіллем, скульптура воіна.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць згодна з дадаткам праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 54.397169/31.162014–54.397369/31.162529–54.397197/31.162701–54.397028/31.162229–54.397169/31.162014 адпаведна.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, пракладка падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
устаноўка рэкламных канструкцый;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
11. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена з мэтай фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання натуральнага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю і забяспечвае спрыяльныя ўмовы яе ўспрымання.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці ў межах сквера.
12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 з каардынатамі 54.397225/31.161883 на ўсход уздоўж агароджы тэрыторыі школы да броўкі схіла да кропкі 6 з каардынатамі 54.397479/31.162539;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы ўсход уздоўж броўкі схіла да пешаходнай дарожкі да кропкі 7 з каардынатамі 54.397147/31.162994;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж пешаходнай дарожкі да вул. Савецкай да кропкі 8 з каардынатамі 54.396806/31.162801; далей уздоўж вул. Савецкай да перасячэння з мясцовым праездам да кропкі 9 з каардынатамі 54.396668/31.162544;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўночны захад уздоўж мясцовага праезда да агароджы тэрыторыі школы да кропкі 5.
13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і ўстаноўкі элементаў добраўпарадкавання тэрыторыі сквера;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
|
да праекта зон аховы |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці



