Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 красавіка 2015 г. № 17

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
03.04.2015 № 17

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000337 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ўключаюць: палац, два флігелі, службовы корпус, элементы абарончых збудаванняў (водная сістэма, земляныя валы, рэшткі ўязной брамы), парк, былую аранжарэю.

4. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «МВСервис».

5. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

7. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

8. Тэрыторыя каштоўнасці ўяўляе сабою гістарычную тэрыторыю палацава-паркавага ансамбля.

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 42,47 га.

9. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па фрагментарна захаваўшайся цаглянай агароджы палацава-паркавага ансамбля ўздоўж забудовы няцотнага боку вул. Леніна; далей лінія, якая ідзе ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па металічнай агароджы ўздоўж вул. Сацыялістычнай да кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Пульвы;

на паўднёвым усходзе, усходзе, паўночным усходзе – лінія правага берага р. Пульвы ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з цаглянай агароджай палацава-паркавага ансамбля ўздоўж няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з падэшвай адхону ўздоўж дарогі, якая з’яўляецца працягам вул. Беларускай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па падэшве адхону ўздоўж дарогі, якая з’яўляецца працягам вул. Беларускай, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па правым беразе р. Пульвы, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы парку;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы парку, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па падэшве адхону ўздоўж дарогі, якая з’яўляецца працягам вул. Беларускай, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па цаглянай агароджы ўздоўж цотнага боку вул. Сацыялістычнай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па цаглянай агароджы ўздоўж цотнага боку вул. Сацыялістычнай, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы парку, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па фрагментарна захаваўшайся цаглянай агароджы палацава-паркавага ансамбля ўздоўж забудовы няцотнага боку вул. Леніна.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.

11. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

12. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці рэкамендуецца вынас дысгарманічных будынкаў і збудаванняў па меры іх фізічнага зносу.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

13. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання і найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона займае частку поймы р. Пульвы паміж тэрыторыяй палацава-паркавага ансамбля і забудовай г. Высокае.

Плошча ахоўнай зоны складае 6,41 га.

14. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй мяжы прысядзібных участкаў па вул. Фрунзэ;

на паўднёвым усходзе, усходзе, поўначы, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй, заходняй, паўднёвай, паўднёва-заходняй межах прысядзібных участкаў па вул. Фрунзэ і па вул. Кірава, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы прысядзібных участкаў па вул. Фрунзэ і вул. Кірава, да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, усходняя, паўднёва-ўсходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

16. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

17. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне возера як страчанага элемента абарончай сістэмы XVII стагоддзя.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

18. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы размяшчаецца на тэрыторыі цэнтра г. Высокае і на тэрыторыі, якая прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці па вул. Сацыялістычнай і вул. Леніна.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з чатырох участкаў, якія маюць два рэжымы ўтрымання.

19. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размяшчаецца на тэрыторыі сядзібнай забудовы і складаецца з трох участкаў.

Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размяшчаецца паміж ахоўнай зонай і цэнтрам г. Высокае.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 7,79 га.

20. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Кірава;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Кірава і ў створы з ёй ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Кірава, да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны;

на паўднёвым захадзе, поўдні, захадзе, паўночным захадзе – паўночна-ўсходняя, паўночная, усходняя, паўднёва-ўсходняя межы ахоўнай зоны ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны.

21. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размяшчаецца ўздоўж вул. Сацыялістычнай і вул. Леніна.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 6,27 га.

22. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Леніна ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка на перасячэнні вул. Сацыялістычнай і вул. Леніна, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім ўчастку мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўночна-заходні ўчастак мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Леніна да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай апошняга прысядзібнага ўчастка на левым беразе ручая;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй агароджай апошняга прысядзібнага ўчастка на левым беразе ручая, па паўднёва-заходняй агароджы ад кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці пяці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці васьмідзесяці пяці метраў на паўночны захад ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы апошняга прысядзібнага ўчастка на левым беразе ручая, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка на вугле вул. Сацыялістычнай і вул. Леніна; далей лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка на вугле вул. Сацыялістычнай і вул. Леніна, і па гэтым фасадзе да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Леніна.

23. Трэці ўчастак зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размяшчаецца ўздоўж вул. Леніна.

Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,79 га.

24. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Леніна ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім ўчастку мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім участку мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – паўночна-заходні ўчастак мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Леніна да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя мяжа тэрыторыі гітсорыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з паўночна-заходнім участкам мяжы тэрыторыі гіторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім ўчастку мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім участку мяжы тэрыторыі гіторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Леніна.

25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за сем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.

26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання дазваляецца:

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

27. На тэрыторыі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання па вул. Сацыялістычнай рэкамендуецца прадугледзець уладкаванне аўтамабільнай стаянкі для абслугоўвання наведвальнікаў палацава-паркавага ансамбля.

28. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання рэкамендуецца вынас дысгарманічнага будынка па меры яго фізічнага зносу.

29. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Высокае, пачатак фарміравання якога адносіцца да XVII стагоддзя.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 10,3 га.

30. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой першага ўчастку зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па заходняй агароджы першага прысядзібнага ўчастку па вул. Горкага; далей на паўночным захадзе, поўначы – лінія, якая ідзе праз гэту кропку паралельна чырвонай лініі забудовы вул. Горкага да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім краем праезнай часткі вул. Горкага;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім краем праезнай часткі, па краі праезнай часткі вул. Горкага ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе паралельна чырвонай лініі забудовы вул. Горкага, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Камсамольскай; далей лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Камсамольскай, гэта чырвоная лінія і лінія ў створы з ёй да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. 17 Верасня; далей чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. 17 Верасня і лінія ў створы з ёй да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай;

на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія забудовы паўднёва-ўсходняга боку вул. Беларускай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. 17 Верасня, да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой першага ўчастку зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання;

на паўднёвым захадзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы першага ўчастку зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання.

31. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання дазваляецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў не вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да узроўню вільчака даху;

пракладка неабходных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

32. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, на якой захаваўся гістарычны характар ландшафту.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 63,81 га.

33. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе, усходзе, паўночным усходзе – паўднёва-заходняя, заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёва-ўсходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Пульвы;

на ўсходзе, паўднёвым усходзе – лінія правага берага р. Пульвы ад кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з тальвегам, які бярэ пачатак на адлегласці ста шасцідзесяці пяці метраў ад кропкі перасячэння восі дарогі на г. Воўчын з воссю дарогі, якая ідзе ў заходнім накірунку;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з тальвегам, які бярэ пачатак на адлегласці ста шасцідзесяці пяці метраў ад кропкі перасячэння восі дарогі на г. Воўчын з воссю дарогі, якая ідзе ў заходнім накірунку, і па гэтым тальвегу ад кропкі перасячэння з лініяй правага берага р. Пульвы да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па тальвегу, які бярэ пачатак на адлегласці ста шасцідзесяці пяці метраў ад кропкі перасячэння восі дарогі на г. Воўчын з воссю дарогі, якая ідзе ў заходнім накірунку, да кропкі перасячэння з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

34. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка магістральных дарог;

змяненне характару ландшафту.

35. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне сельскагаспадарчых работ;

санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў;

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні гістарычнага ландшафту.

36. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту рэкамендуецца вынас палёў фільтравання.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

37. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, на тэрыторыі першага ўчастку зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання і на тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання.

38. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.

 


 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Фрагменты палацава-паркавага
ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна
Брэсцкай вобласці»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Фрагменты палацава-паркавага ансамбля ў г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці»

 

ЭКСПЛІКАЦЫЯ

 

УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ

№ на
плане

Назвы

Заўвагі

 


п/п

Абазначэнне

Назвы

1

Фрагменты палацава-паркавага ансамбля, 1678–1680, 1816 гг.

 

 

1

Комплексная матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць

1.1

Палац

 

 

2

Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць

1.2

Флігель

 

 

3

Дысгарманічны будынак

1.3

Службовы корпус

 

 

4

Ахоўная зона

1.4

Элементы абарончых збудаванняў (водная сістэма, земляныя валы, рэшткі ўязной брамы)

 

 

5

Зона рэгулявання забудовы

1.5

Парк

 

 

6

Рэжым зоны рэгулявання забудовы

1.6

Былая аранжарэя

 

 

7

Зона аховы ландшафту

 

 

 

 

8

Водная сістэма

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.