![]() | Официальная правовая информация |
РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
26 верасня 2025 г. № 176
Аб прысваенні наймення састаўной частцы г. Мінска
На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «О наименованиях географических объектов» Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Прысвоіць найменне састаўной частцы г. Мінска – праектуемай вуліцы № 35 на тэрыторыі аб’екта «Экспериментальный многофункциональный комплекс «Северный Берег» – імя старшага лейтэнанта Дзмітрыя Юр’евіча Федасюка і надалей называць яе «вуліца Старшага лейтэнанта Дзмі́трыя Федасюка́» («улица Старшего лейтенанта Дми́трия Федосюка́»).



