Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 01.09.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2023 г. № 58

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Раства Багародзіцы» ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Раства Багародзіцы» ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.03.2023 № 58

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Раства Багародзіцы» ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Раства Багародзіцы» ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Д000207.

«Царква Раства Багародзіцы» па вул. Леніна, 150 у в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000206.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе рэлігійнай арганізацыі «Прыход храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Глыбоцкае Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Брацкая магіла» і «Царква Раства Багародзіцы» па вул. Леніна, 150 у в. Глыбоцкае Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (далей, калі не вызначана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) і зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы» на выснове комплексных навуковых даследаванняў вызначана ў межах існуючай агароджы царквы.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на выснове комплексных навуковых даследаванняў вызначана ў межах пахавання абаронцаў Айчыны з дабаўленнем тэрыторыі, неабходнай для фізічнага захавання помніка.

8. Ахоўная зона, агульная для гісторыка-культурных каштоўнасцей, вылучана з патрабаванняў іх фізічнага і эстэтычнага захавання і замацавання гісторыка-культурных каштоўнасцей ў прыватнай забудове в. Глыбоцкае, якая гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Ахоўная зона абмежавана створам прыватных землеўладанняў па вуліцы Леніна і безыменнымі праездамі з захаду і ўсходу ад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы».

Ахоўная зона ўключае тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

9. Межамі тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія па паўночна-ўсходняму боку безыменнага праезду ад кропкі 9 з каардынатамі 52°3'38.25''/31°16'24.43'' праз кропку 10 з каардынатамі 52°3'42.04''/31°16'26.78'';

на паўночным усходзе – умоўная лінія ў створы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень да кропкі 11 з каардынатамі 52°3'41.35''/31°16'30.86'';

на паўднёвым усходзе – умоўная крывая лінія па заходняму боку безыменнага праезду, якая ідзе ад кропкі 11 на поўдзень да кропкі 12 з каардынатамі 52°3'37.35''/31°16'29.48'';

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая паралельна створу прыватных землеўладанняў па вул. Леніна і знаходзіцца на адлегласці 125 м ад яго, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень да кропкі 9.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый і акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і добраўпарадкавання тэрыторыі;

пасадка высокага дрэвастою на захадзе, поўначы і ўсходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы»;

усталяванне непразрыстай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы»;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў асяроддзі, якое гістарычна склалася, і стварэння неабходных умоў для захавання і недапушчальнасці пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

12. У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная прыватная забудова, якая непасрэдна прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква Раства Багародзіцы». Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання.

13. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання складаецца з двух участкаў.

Межамі першага ўчастка з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія па паўднёва-заходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна, 39–95 ад кропкі 15 з каардынатамі 52°3'43.18''/31°16'26.20'' да кропкі 16 з каардынатамі 52°3'46.73''/31°16'6.30'';

на паўночным захадзе – умоўная лінія па паўночна-заходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 39 даўжынёю 30 м, якая ідзе ад кропкі 16 на паўночны ўсход да кропкі 13 з каардынатамі 52°3'47.65''/31°16'6.70'';

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая паралельна паўднёва-заходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна і знаходзіцца на адлегласці 30 м ад яе, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы ўсход да кропкі 14 з каардынатамі 52°3'44.05''/31°16'26.56'';

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 95 даўжынёю 30 м, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад да кропкі 15 з каардынатамі 52°3'43.18''/31°16'26.20''.

Межамі другога ўчастка з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія па паўднёва-заходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна, 101–133 ад кропкі 19 з каардынатамі 52°3'40.46''/31°16'40.90'' да кропкі 20 з каардынатамі 52°3'42.73''/31°16'28.62'';

на паўночным захадзе – умоўная лінія па паўночна-заходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 101 даўжынёю 30 м, якая ідзе ад кропкі 20 на паўночны ўсход да кропкі 17 з каардынатамі 52°3'43.64''/31°16'29.02'';

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая паралельна паўднёва-заходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна і знаходзіцца на адлегласці 30 м ад яе і якая ідзе ад кропкі 17 на паўднёвы ўсход да кропкі 18 з каардынатамі 52°3'41.48''/31°16'41.24'';

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 133 даўжынёю 30 м, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы захад да кропкі 19.

14. У зоне рэгулявання забудовы першага рэжыма ўтрымання забаронена:

новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі, пры ўмове, што вышыня будынкаў не будзе вышэй за 7 м ад узроўню зямлі, пры будаўніцтве выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы з захаваннем гістарычнай стылістыкі будынкаў;

пасадка высокага дрэвастою;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя.

15. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання складаецца з двух участкаў.

Межамі 1-га ўчастка з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія па паўночна-ўсходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна, 82–146 ад кропкі 22 з каардынатамі 52°3'42.13''/31°16'26.39'' да кропкі 21 з каардынатамі 52°3'45.91''/31°16'6.03'';

на паўночным захадзе – умоўная лінія па паўночна-заходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 82 даўжынёю 125 м, якая ідзе ад кропкі 21 на паўднёвы захад да кропкі 24 з каардынатамі 52°3'42.08''/31°16'4.17'';

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая паралельна паўночна-ўсходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна і знаходзіцца на адлегласці 125 м ад яе, якая ідзе ад кропкі 24 папярэдняй лініі на паўднёвы ўсход да кропкі 23 з каардынатамі 52°3'38.32''/31°16'24.11'';

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 146, якая ідзе ад кропкі 23 на паўночны ўсход да кропкі 22.

Межамі 2-га ўчастка з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія па паўночна-ўсходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна, 150А, 152–182 ад кропкі 26 з каардынатамі 52°3'39.40''/31°16'41.56'' да кропкі 25 з каардынатамі 52°3'41.26''/31°16'31.23'';

на паўночным захадзе – умоўная крывая лінія па паўночна-заходняй мяжы прыватных участкаў па вул. Леніна, 150А, 152, якая ідзе ад кропкі 25 на паўднёвы захад да кропкі 28 з каардынатамі 52°3'37.31''/31°16'29.77'' праз кропку 29 з каардынатамі 52°3'38.46''/31°16'29.20'' і кропку 30 з каардынатамі 52°3'39.80''/31°16'30.17'';

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая паралельна паўночна-ўсходняй мяжы прыватных землеўладанняў па вул. Леніна і знаходзіцца на адлегласці 125 м ад яе і якая ідзе ад кропкі 28 на паўднёвы ўсход да кропкі 27 з каардынатамі 52°3'35.60''/31°16'39.44'';

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія па паўднёва-ўсходняй мяжы прыватнага ўчастка па вул. Леніна, 182, якая ідзе ад кропкі 27 на паўночны ўсход да кропкі 26.

16. У зоне рэгулявання забудовы другога рэжыма ўтрымання забаронена:

новае будаўніцтва, акрамя рэканструкцыі, пры умове, што вышыня будынкаў не будзе вышэй за 7 м ад узроўню зямлі, пры будаўніцтве выкарыстаны традыцыйныя матэрыялы з захаваннем гістарычнай стылістыкі будынкаў;

пасадка высокага дрэвастою;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых гісторыка-культурных каштоўнасцей;

замена традыцыйных для рэгіёну высокіх суцэльных драўляных платоў на празрыстыя і паўпразрыстыя, а таксама бетонныя і металічныя.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей «Брацкая магіла»
і «Царква Раства Багародзіцы»
ў в. Глыбоцкае Гомельскага раёна
Гомельскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.