![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 36
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» ў в. Смаляніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000649.
3. Праект зон аховы распрацаваны прыватным вытворчым унітарным прадпрыемствам «ТВОРЧАЯ МАЙСТЭРНЯ «А-ДОМ» па заказе Пружанскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах пахавання.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 з каардынатамі 52.708262, 24.627729 да кропкі 2 з каардынатамі 52.708249, 24.627783;
на паўдёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 да кропкі 3 з каардынатамі 52.708213, 24.627762;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 да кропкі 4 з каардынатамі 52.708226, 24.627708;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (реканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 5 з каардынатамі 52.708314, 24.627676 да кропкі 6 з каардынатамі 52.708275, 24.627885;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 6 да кропкі 7 з каардынатамі 52.708142, 24.627810;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 7 да кропкі 8 з каардынатамі 52.708181, 24.627606;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 8 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.




