Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 снежня 2022 г. № 132

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла пагранічнікаў» у цэнтры аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла пагранічнікаў» у цэнтры аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.12.2022 № 132

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла пагранічнікаў» у цэнтры аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла пагранічнікаў» у цэнтры аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла пагранічнікаў» у цэнтры аграгарадка Тамашоўка Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000118.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Брэсцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах агароджы брацкай магілы пагранічнікаў.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая праходзіць па агароджы брацкай магілы пагранічнікаў ад кропкі 1 да кропкі 2;

на поўначы – умоўная лінія, якая праходзіць па агароджы брацкай магілы пагранічнікаў ад кропкі 2 на ўсход да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая праходзіць па агароджы ад кропкі 3 на поўдзень да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая праходзіць па агароджы ад кропкі 4 на захад да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675, і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. У зону аховы ландшафту ўключана частка тэрыторыі з рэдка пасаджанымі дрэвамі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з поўначы, усходу і поўдня.

13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная ламаная лінія, якая праходзіць ад кропкі 5 да кропкі 6 праз кропкі 1-4-3-2;

на поўначы – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 6 м ад агароджы брацкай магілы пагранічнікаў ад кропкі 6 на ўсход да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 6 м ад агароджы брацкай магілы ад кропкі 7 на поўдзень да кропкі 8;

на поўдні – умоўная прамая лінія, якая праходзіць на адлегласці 6 м ад агароджы брацкай магілы пагранічнікаў ад кропкі 8 на захад да кропкі 5.

14. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных камунікацый;

памяншэнне плошчы зялёных насаджэнняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла пагранічнікаў»
у цэнтры аграгарадка Тамашоўка
Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.