![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 кастрычніка 2025 г. № 117
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 23.10.2025 № 117 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Парк» у в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, шыфр 313Г000563;
«Брацкая магіла» ў в. Дарашэвічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці, шыфр 313Д000564.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 324300000001002175.
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 324381400001000141.
Гісторыка-культурная каштоўнасць «Брацкая магіла» знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк».
8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, архітэктурна-мастацкай і прыроднай якасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей, найлепшага іх зрокавага ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк».
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 324300000001002175 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–20–21–22–23 да кропкі 1.
10. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 324381400001000141 праз кропкі 25–26–27 да кропкі 24.
11. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх элементаў;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне (будаўніцтва) будынкаў і збудаванняў, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы і планіроўкі парка на падставе навукова-праектнай дакументацыі; пракладкі падземных інжынерных камунікацый або рэканструкцыі існуючых інжынерных сетак і транспартных камунікацый з выкананнем добраўпарадкавання без пашкоджання зялёных насаджэнняў;
знішчэнне, прычыненне шкоды памятнаму камню;
добраўпарадкаванне, азеляненне, размяшчэнне (усталяванне) сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей ландшафту і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
выкарыстанне пры выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (у тым ліку па добраўпарадкаванні) нехарактэрных гістарычным: матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця дарог, элементаў азелянення, малых архітэктурных форм;
навукова неабгрунтаваная змена існуючага рэльефу;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным;
ажыццяўленне на тэрыторыі брацкай магілы дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі дарогі да кропкі 22; далей уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны праз кропкі 21–20–19–18–17–16–15–14–13–12–11 да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж левага берага старарэчча Дубнік да кропкі 28;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 праз зямельны ўчастак для абслугоўвання артэзіянскай свідравіны да кропкі 29; далей уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Саўгаснай, 6А, 5А, 5, 4А праз кропкі 30–31 да кропкі 32; далей на паўночны захад да кропкі 33;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 33 уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Саўгаснай, 25 і ў створы з ёй да кропкі 34.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 на паўночны ўсход праз кропкі 35–36 да кропкі 37; далей уздоўж пасадкі дрэў праз кропкі 38–39–40 да кропкі 41;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 уздоўж праезнай часткі дарогі да кропкі 42;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 42 уздоўж паўночна-заходніх межаў зямельных участкаў па вул. Савецкай, 1А, 1 у в. Галубіца да кропкі 43;
на поўдні, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 43 уздоўж левага берага р. Прыпяць да кропкі 2; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны праз кропкі 1–23 да кропкі 22; далей уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі дарогі да кропкі 34.
17. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па мяжы зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 324300000001001968 да кропкі 44;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 на захад праз кропкі 45–46–47 да кропкі 48;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 48 уздоўж правага берага старарэчча Дубнік да кропкі 49; далей праз старарэчча Дубнік да кропкі 28;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 уздоўж левага берага старарэчча Дубнік да кропкі 10; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны праз кропкі 9–8–7–6–5 да кропкі 4.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі ці рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды памятнаму камню;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
добраўпарадкаванне і азеляненне, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў, артэфактаў на месцах страчаных гістарычных сядзібных будынкаў (збудаванняў).
Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў заходняй і ўсходняй частках тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны.
Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.
20. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) (тэрыторыя страчанага сядзібнага дома) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 50 на паўднёвы ўсход да кропкі 51;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 51 на паўднёвы захад да кропкі 52;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 52 на паўночны захад да кропкі 53;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 53 на паўночны ўсход да кропкі 50.
21. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) (тэрыторыя страчанай капліцы) згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 54 на поўдзень да кропкі 17;
на поўдні, захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парк» і ахоўнай зоны праз кропкі 18–19–20–21 да кропкі 22;
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на поўнач да кропкі 54.
22. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК
|
№ п.к. |
п.ш. |
у.д. |
№ п.к. |
п.ш. |
у.д. |
|
1 |
52,108 904 |
28,264 484 |
28 |
52,104 211 |
28,256 951 |
|
2 |
52,107 892 |
28,265 508 |
29 |
52,104 503 |
28,256 389 |
|
3 |
52,107 315 |
28,264 356 |
30 |
52,104 577 |
28,256 486 |
|
4 |
52,106 519 |
28,263 642 |
31 |
52,104 642 |
28,256 349 |
|
5 |
52,106 472 |
28,263 338 |
32 |
52,105 476 |
28,257 069 |
|
6 |
52,106 568 |
28,263 234 |
33 |
52,106 923 |
28,253 992 |
|
7 |
52,106 407 |
28,262 535 |
34 |
52,107 719 |
28,254 06 |
|
8 |
52,106 473 |
28,262 208 |
35 |
52,108 301 |
28,255 306 |
|
9 |
52,106 153 |
28,261 061 |
36 |
52,108 177 |
28,256 292 |
|
10 |
52,105 349 |
28,259 085 |
37 |
52,108 735 |
28,262 354 |
|
11 |
52,105 876 |
28,258 144 |
38 |
52,113 154 |
28,258 31 |
|
12 |
52,105 963 |
28,258 218 |
39 |
52,113 124 |
28,258 552 |
|
13 |
52,106 037 |
28,258 114 |
40 |
52,108 683 |
28,262 789 |
|
14 |
52,106 122 |
28,258 063 |
41 |
52,111 365 |
28,271 16 |
|
15 |
52,106 702 |
28,256 271 |
42 |
52,110 465 |
28,275 306 |
|
16 |
52,106 748 |
28,256 302 |
43 |
52,108 874 |
28,274 424 |
|
17 |
52,106 789 |
28,256 131 |
44 |
52,104 002 |
28,264 115 |
|
18 |
52,106 748 |
28,256 087 |
45 |
52,104 132 |
28,263 208 |
|
19 |
52,106 835 |
28,255 615 |
46 |
52,103 296 |
28,261 266 |
|
20 |
52,106 65 |
28,255 386 |
47 |
52,103 302 |
28,260 335 |
|
21 |
52,107 083 |
28,255 091 |
48 |
52,102 655 |
28,256 668 |
|
22 |
52,107 146 |
28,255 139 |
49 |
52,102 997 |
28,256 396 |
|
23 |
52,108 103 |
28,261 962 |
50 |
52,108 5 |
28,263 389 |
|
24 |
52,105 84 |
28,259 629 |
51 |
52,107 444 |
28,264 437 |
|
25 |
52,105 816 |
28,259 664 |
52 |
52,106 896 |
28,263 305 |
|
26 |
52,105 787 |
28,259 612 |
53 |
52,108 063 |
28,262 178 |
|
27 |
52,105 809 |
28,259 577 |
54 |
52,107 299 |
28,256 251 |



