Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 31.05.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

12 лютага 2024 г. № 16

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

12.02.2024 № 16

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000830.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе ўнітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шаркаўшчынскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючых кветнікаў брацкай магілы, на тэрыторыі якой размешчаны асноўныя архітэктурныя элементы, элементы добраўпарадкавання, якія вызначаюць межы пахавання.

7. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па існуючай знешняй мяжы кветніка да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень па існуючай знешняй мяжы кветніка да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад па існуючай знешняй мяжы кветніка да кропкі 4;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач па існуючай знешняй мяжы кветніка да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

ажыццяўленне дзейнасці без уліку пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона прылягае да меж тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўстаноўлена з улікам забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці, найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (архітэктурна-планіровачнага рашэння і твора манументальнага мастацтва ўсталяванага на брацкай магіле).

10. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход па існуючай мяжы брукаванай пляцоўкі, якая акружае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень па існуючай мяжы брукаванай пляцоўкі, якая акружае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі 7;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад да кропкі 8;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач па існуючай мяжы брукаванай пляцоўкі, якая акружае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

пагаршэнне ўмоў успрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка наземных, падземных інжынерных камунікацый (цяпло – электрасеткі і інш.), акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый;

правядзенне прац па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без уліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

12. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны тэрыторыі, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

13. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход уздоўж тратуара ў накірунку вул. Маякоўскага да кропкі 10;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень уздоўж вул. Маякоўскага да кропкі 11; лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад да кропкі 12;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на захад уздоўж тратуара пл. Леніна ў накірунку вул. Водап’янава да кропкі 13;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад да кропкі 14; лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на поўнач уздоўж тратуара вул. Водап’янава ў накірунку вул. Камсамольскай да кропкі 9.

14. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых рашэнняў, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навакольнага асяроддзя;

змена характару ландшафту.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў скверы па вул. Маякоўскага ў г.п. Шаркаўшчына
Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.