Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 01.05.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 ліпеня 2022 г. № 64

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі» па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі» па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

26.07.2022 № 64

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі» па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі» па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Манумент у гонар савецкай маці-патрыёткі» па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана пад шыфрам 613Д000574 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе жодзінскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства «Аб’яднанне жыллёва-камунальнай гаспадаркі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены: тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гранітнага брукавання ўздоўж пастамента, на якім размяшчаецца бронзавая скульптурная кампазіцыя.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць ад кропкі 1 праз кропкі 2–4 да кропкі 1.

9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж мяжы брукавання бетоннай пліткай ад кропкі 14 праз кропкі 15, 5 і 6 да кропкі 7, далей ад кропкі 7 праз кропкі 8, 9 і 10 да кропкі 11, далей ад кропкі 11 праз кропкі 12 і 13 да кропкі 14.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і мадэрнізацыі падземных інжынерных камунікацый;

устаноўка рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і акружае ахоўную зону.

14. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

унутраная мяжа зоны аховы ландшафту – мяжа ахоўнай зоны;

знешняя мяжа зоны аховы ландшафту – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Навуковай ад кропкі 16 да кропкі 17, далей – уздоўж паўночна-заходняга боку праезнай часткі пр-та Леніна да кропкі 18, далей – уздоўж мяжы брукавання пешаходнай часткі пр-та Венісье ад кропкі 18 праз кропкі 19, 13 і 14 да кропкі 20, далей – уздоўж вул. Ціміразева ад кропкі 20 праз кропку 21 да кропкі 16.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі і рамонту падземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, акрамя санітарных рубак).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Манумент
у гонар савецкай маці-патрыёткі»
па вул. Ціміразева ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.