![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
13 сакавіка 2020 г. № 20
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Магіла К.П.Арлоўскага ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000461 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Мышкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла К.П.Арлоўскага» ў в. Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах бартавога каменя, які пазначае магілу К.П.Арлоўскага.
Агульная плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,0005 га.
7. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена, зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Агульная плошча ахоўнай зоны складае 0,004 га.
9. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені брукавання ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы магілы К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.233224, 29.504453 да кропкі з каардынатамі 53.233211, 29.496735;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені брукавання ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы магілы К.П.Арлоўскага ад кропкі з каардынатамі 53.233211, 29.496735 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняй мяжы дарожкі з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага з каардынатамі 53,233197, 29.496701; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-ўсходняй мяжы дарожкі з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага да кропкі з каардынатамі 53.233175, 29.496732; далей – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем, які агароджвае пасадкі хмызняку з паўднёва-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага, да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы могілак, з каардынатамі 53.233129, 29.496647;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй мяжы могілак ад кропкі з каардынатамі 53.233129, 29.496647 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені, які агароджвае пасадкі хмызняку з паўночна-ўсходняга боку магілы К.П.Арлоўскага з каардынатамі 53.233185, 29.496555;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.233185, 29.496555 да кропкі з каардынатамі 53.233224, 29.504453.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).




