Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 лістапада 2023 г. № 153

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры (параметры пешаходнай і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах, устаноўленых праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) у г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры (параметры пешаходнай і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах, устаноўленых праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) у г. Мінску (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

03.11.2023 № 153

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры (параметры пешаходнай і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах, устаноўленых праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) у г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры (параметры пешаходнай і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах, устаноўленых праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Ансамбль пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў, планіровачнай структуры (параметры пешаходнай і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах, устаноўленых праектам зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці) у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «1» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая пад шыфрам 711Е000149 уключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

У склад гісторыка-культурнай каштоўнасці ўваходзяць наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурная каштоўнасці:

«Будынак Галоўпаштамта» па пр. Незалежнасці, 10 (інв. № 500/С-8265) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000159;

«Гасцінічны комплекс «Мінск» па пр. Незалежнасці, 11/1 (інв. № 500/С-12943), 11/2 (інв. № 500/С-22766) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000160;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 12 (інв. № 500/С-7246) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000161;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 13 (інв. № 500/С-7849) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000162;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 14 (інв. № 500/С-4970) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000163;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 16 (інв. № 500/С-5632) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000164;

«Бульвар з бюстам Ф.Э.Дзяржынскага» па вул. Камсамольская (ад пр. Незалежнасці да вул. Кірава) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000052;

«Будынак» па вул. Гарадскі Вал, 4 (інв. № 500/С-3772), катэгорыя «3», шыфр 713Г000028;

«Комплекс будынкаў» па пр. Незалежнасці, 17 (інв. № 500/С-47915), вул. Камсамольская, 30 (інв. № 500/С-47908) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000165;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 18 (інв. № 500/С-8242) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000166;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 19 (інв. № 500/С-6753) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000167;

«Комплекс будынкаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь» па пр. Незалежнасці, 20 (інв. № 500/С-41645), вул. Леніна, 14 (інв. № 500/С-9696) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000168;

«Будынак Дзяржаўнага ўніверсальнага магазіна» па пр. Незалежнасці, 21 (інв. № 500/С-6850) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000169;

«Бульвар з бюстам С.І.Грыцаўца» па вул. Леніна (ад пр. Незалежнасці да вул. К.Маркса) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000096;

«Ансамбль будынкаў і бульвар па вул. Леніна ў квартале пр. Незалежнасці – вул. Интернаціянальная» па вул. Ленина, 2 (інв. № 500/С-10333), 3 (інв. № 500/С-10332), 4 (інв. № 500/С-11041), 5 (інв. № 500/С-9184), 6 (инв. № 500/С-11042), 8 (інв. № 500/С-10064) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000097;

«Будынак» па вул. Леніна, 9 (інв. № 500/С-7254) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000098;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 22 (інв. № 500/С-8515) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000170;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 23 (інв. № 500/С-9185) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000171;

«Будынак» па вул. Энгельса, 6 (інв. № 500/С-16962) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000274;

«Трыбуны з балюстрадай і двума ліхтарамі ўздоўж Александраўскага сквера з боку пр. Незалежнасці» па пр. Незалежнасці у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000154;

«Будынак Рэспубліканскага палаца культуры прафсаюзаў» па пр. Незалежнасці, 25 (інв. № 500/С-10491) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000173;

«Будынак з агароджай і двума брамамі» па пр. Незалежнасці, 27 (инв. № 500/С-152) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000176;

«Будынак з пілонамі агароджы» па пр. Незалежнасці, 28 (інв. № 500/С-11824) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000177;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 29 (інв. № 500/С-12434) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000178;

«Будынак» па вул. Янкі Купалы, 17 (інв. № 500/С-11325) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000179;

«Будынак Беларускага дзяржаўнага цырка» па пр. Незалежнасці, 32 (інв. № 500/С-14685) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000181;

«Парк імя Янкі Купалы з агароджай і ўчасткам набярэжнай р. Свіслач» па пр. Незалежнасці (у межах пр. Незалежнасці – вул. Янкі Купалы – р. Свіслач) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000152;

«Будынак Літаратурнага музея Янкі Купалы» па вул. Янкі Купалы, 4 (інв. № 500/С-15455) у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000091;

«Балюстрада з вазамі і ліхтарамі і агароджа моста праз р. Свіслач на пр. Незалежнасці» па пр. Незалежнасці (ад вул. Янкі Купалы да пл. Перамогі) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000148;

«Мост праз р. Свіслач» па пр. Незалежнасці у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000150;

«Участак набярэжнай р. Свіслач з альтанкамі» па пр. Незалежнасці, левы бераг р. Свіслач (ад сквера Марата Казея да моста праз р. Свіслач) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000385;

«Парадны ўваход у Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага з дзвюма ратондападобнымі альтанкамі на флангах» па пр. Незалежнасці (у пачатку вул. Фрунзе) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000151;

«Комплекс будынкаў» па пр. Незалежнасці, 31 (інв. № 500/С-8633), 33 (інв. № 500/С-11339), 35 (інв. № 500/С-10331), вул. Камуністычная, 4 (инв. № 500/С-9356) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000185;

«Комплекс будынкаў з каланадамі» па пр. Незалежнасці, 34 (інв. № 500/С-8156), 36 (інв. № 500/С-8050), 38 (інв. № 500/С-7772), вул. Фрунзе, 3 (інв. № 500/С-8446), вул. Захарава, 24 (інв. № 500/С-9505) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000186;

«Скверы на пл. Перамогі» па пр. Незалежнасці (паміж праспектам і мясцовымі праездамі ўздоўж дамоў 31, 33, 35, 34, 36, 38) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000184;

«Манумент Перамогі» на пл. Перамогі (у межах, якія прылягаюць да праезнай часткі) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Д000213;

«Будынак з фрагментамі агароджы» па пр. Незалежнасці, 37 (інв. № 500/С-3980) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000187;

«Будынак» па пр. Незалежнасці, 39 (інв. № 500/С-6296) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000188;

«Будынак з фрагментамі агароджы» па пр. Незалежнасці, 40 (інв. № 500/С-4962) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000189;

«Комплекс будынкаў» па пр. Незалежнасці, 42 (інв. № 500/С-12137), вул. Казлова, 2 (інв. № 500/С-12152) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000190.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама и падпарадкаваных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе межы, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы утрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе зон аховы.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту і з улікам:

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 г. № 19 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности «Комплекс застройки в границах ул. Кирова – ул. Энгельса – ул. Красноармейской – ул. К.Маркса в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2009 г. № 43 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Центральный сквер с декоративной скульптурной группой «Мальчик с лебедем» по пр. Независимости в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2012 г. № 37 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей – «Комплекс зданий по пр. Независимости, 34/1 (ул. Фрунзе), 36, 38/22 (ул. Захарова), ул. Фрунзе, 3/1 (ул. Румянцева), ул. Захарова, 22, 24/9 (ул. Румянцева) в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2012 г. № 70 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Здание Государственного универсального магазина по пр. Независимости, 21 в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 студзеня 2013 г. № 6 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Исторический центр г. Минска»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2013 г. № 14 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей, расположенных в квартале, ограниченном ул. Володарского – ул. Городской Вал – пр. Независимости в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2017 г. № 59 «Об утверждении проекта зон охраны недвижимых материальных историко-культурных ценностей, расположенных в кварталах, ограниченных пр. Независимости – ул. Козлова – ул. Берестянская – ул. З.Бядули – пер. Броневой – ул. Захарова – ул. Первомайская – ул. Фрунзе в г. Минске»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 кастрычніка 2018 г. № 64 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Казлова – вул. Платонова – вул. Гікалы – пр. Незалежнасці ў г. Мінску»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2019 г. № 21 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2019 г. № 74 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску»;

пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 2021 г. № 17 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску».

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Умоўныя абазначэнні і эксплікацыя дадаюцца (дадатак 2).

Каардынаты зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаюцца (дадатак 3).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж паўночна-ўсходняга тарца, дваровых фасадаў будынкаў гасцінічнага комплексу «Мінск» па пр-це Незалежнасці, 11 да кропкі 2; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Валадарскага да кропкі 3; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 4; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Валадарскага да кропкі 5; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, дваровых фасадаў, паўночна-заходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 13 да кропкі 6; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Гарадскі Вал да кропкі 7; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 8; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Гарадскі Вал да кропкі 9; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Гарадскі Вал, 4, па пр-це Незалежнасці, 17 і па вул. Камсамольскай, 30 праз кропку 10 да кропкі 11; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі 12; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 13; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі 14; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, дваровых фасадаў будынка па вул. Камсамольскай, 23, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па пр-це Незалежнасці, 19 і па пр-це Незалежнасці, 21, уздоўж паўночна-заходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 21, уздоўж дваровых фасада будынкаў № 8, 6, 4 і 2 па вул. Леніна да кропкі 15; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж тарца будынка па вул. Леніна, 2 да кропкі 16; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Леніна да кропкі 17; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход да кропкі 18; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Леніна да кропкі 19; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Леніна, 3, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Леніна, 3, 5, па пр. Незалежнасці, 23 і па вул. Энгельса, 8, уздоўж дваровых фасадаў і паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Энгельса, 6 да кропкі 20; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Энгельса да кропкі 21; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пл. Кастрычніцкай, 1 да кропкі 22; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 25 да кропкі 23; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дваровага фасада, уздоўж паўночна-ўсходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 25 праз кропку 24 да кропкі 25; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 26; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па пр-це Незалежнасці, 27 да кропкі 27, уздоўж дваровага фасада гэтага будынка, уздоўж паўночна-ўсходняга фасада гэтага будынка да кропкі 28; далей – умоўная лінія, якая ідзе паралельна агароджы з варотамі да кропкі 29; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дваровага фасада будынка па пр-це Незалежнасці, 29, уздоўж дваровага фасада і паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Янкі Купалы, 19 да кропкі 30; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Янкі Купалы да кропкі 31; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 32; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Янкі Купалы да кропкі 33; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай правага берага р. Свіслач да кропкі 34; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы моста праз р. Свіслач па няцотным боку пр-та Незалежнасці да кропкі 35; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай левага берага р. Свіслач да кропкі 36; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж усходаў на набярэжнай да кропкі 37; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі ўздоўж набярэжнай праз кропкі 38 і 39 да кропкі 40; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы моста да кропкі 41; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады па няцотным боку пр-та Незалежнасці праз кропку 42 да кропкі 43; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Камуністычнай да кропкі 44; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнімі фасадамі будынкаў па вул. Камуністычнай, 2, 4 і ўздоўж паўднёва-заходніх фасадаў будынкаў па вул. Камуністычнай, 2, 4 да кропкі 45; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Камуністычнай, 2, 4, па пр-це Незалежнасці, 31, 33, 35, уздоўж дваровага фасада, паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Кісялёва, 1 да кропкі 46; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Кісялёва да кропкі 47; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 48; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі 49; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў будынка па вул. Кісялёва, 2, уздоўж дваровых фасадаў будынка па пр-це Незалежнасці, 37, уздоўж дваровых фасадаў, паўночна-заходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 39 да кропкі 50;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі няцотнага боку пр-та Машэрава і ўмоўнай лініі, якая ідзе ў створы з ёй, уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Казлова ад кропкі 50 да кропкі 51; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Казлова, 2 да кропкі 52; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга тарца, уздоўж дваровага фасада будынка па вул. Казлова, 2 да кропкі 53;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 53 уздоўж дваровага фасада будынка па пр. Незалежнасці, 42, уздоўж дваровых фасадаў будынка па пр. Незалежнасці, 40 уздоўж дваровага фасада, уздоўж паўднёва-ўсходняга тарца будынка па вул. Захарава, 17, уключаючы фрагменты агароджы да кропкі 54; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Захарава праз кропку 55 да кропкі 56; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 57; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Захарава да кропкі 58; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Пятра Румянцава, 9 да кропкі 59; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга тарца, уздоўж дваровага фасада будынка па вул. Пятра Румянцава, 9, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Захарава, 24 і 22, па пр-це Незалежнасці, 38, 36 і 34, па вул. Фрунзе, 1 і 3, уздоўж дваровага фасада, паўночна-ўсходняга тарца будынка па вул. Пятра Румянцава, 1 да кропкі 60; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Пятра Румянцава, 1 да кропкі 61; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Фрунзе да кропкі 62; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 63; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга, паўднёвага, паўднёва-заходняга, паўночна-заходняга фасадаў аркі параднага ўваходу ў Цэнтральны дзіцячы парк ім. Горкага праз кропкі 64 і 65 да кропкі 66; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы да кропкі 67; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады па цотным боку пр-та Незалежнасці да кропкі 68; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы моста праз р. Свіслач па цотным боку пр-та Незалежнасці да кропкі 69; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады па цотным боку пр-та Незалежнасці да кропкі 70; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 71; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж дваровых фасадаў будынка Беларускага дзяржаўнага цырка праз кропкі 72 і 73 да кропкі 74; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 75; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 76; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Янкі Купалы да кропкі 77; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга тарца, дваровых фасадаў будынка па вул. Янкі Купалы, 17, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па пр-це Незалежнасці, 30 і 28 да кропкі 78; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па пр-це Незалежнасці, 28, уключаючы пілоны агароджы, праз кропку 79 да кропкі 80; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 81; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады, ўздоўж паўднёва-ўсходняга боку трыбуны, уздоўж балюстрады з вазамі і ліхтарамі Аляксандраўскага сквера, уздоўж усходаў па цотным боку пр-та Незалежнасці праз кропкі 82, 83, 84, 85 і 86 да кропкі 87; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 88; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Энгельса да кропкі 89; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў будынка па вул. Энгельса, 10, па пр-це Незалежнасці, 22, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Леніна, 7 і 9, уздоўж паўднёва-ўсходняга тарца будынка па вул. Леніна, 9 да кропкі 90; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Леніна да кропкі 91; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 92; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы бульвара з бюстам С. І. Грыцаўца да кропкі 93; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад да кропкі 94; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы бульвара з бюстам С. І. Грыцаўца да кропкі 95; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 96; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Леніна да кропкі 97; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга тарца, уздоўж дваровага фасада будынка па вул. Леніна, 14, выключаючы прыбудаваны аб’ём, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Леніна, 12, па пр-це Незалежнасці, 20, уздоўж дваровых фасадаў, паўднёва-ўсходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 18 да кропкі 98; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі 99; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 100; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы бульвара з бюстам Ф.Э.Дзяржынскага да кропкі 101; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад да кропкі 102; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы бульвара з бюстам Ф.Э.Дзяржынскага да кропкі 103; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці да кропкі 104; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Камсамольскай да кропкі 105; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў будынкаў па вул. Камсамольскай, 32, па пр-це Незалежнасці, 16, уздоўж дваровых фасадаў будынка па пр-це Незалежнасці, 14, уздоўж дваровых фасадаў, паўднёва-ўсходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 12 да кропкі 106; далей – уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Валадарскага да кропкі 107; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы захад да кропкі 108; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Валадарскага да кропкі 109; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга тарца, уздоўж дваровых фасадаў, уздоўж паўднёва-ўсходняга тарца будынка па пр-це Незалежнасці, 10 да кропкі 110;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лінія няцотнага боку вул. Свярдлова і лінія, якая ідзе ў створы з ёй, ад кропкі 110 да кропкі 111; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходніх фасадаў, уздоўж паўночна-заходняга фасада будынкаў гасцінічнага комплексу «Мінск» па пр-це Незалежнасці, 11 праз кропку 112 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ўсе віды дзейнасці ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання і складаецца з чатырох участкаў.

11. Першы ўчастак ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці устаноўлены на тэрыторыі пл. Кастрычніцкай.

Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Чырвонаармейскай ад кропкі 117 да кропкі 22;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пл. Кастрычніцкай, 1 ад кропкі 22 да кропкі 21;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Энгельса ад кропкі 21 да кропкі 113;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай ад кропкі 113 да кропкі 114; далей – умоўная лінія, якая ідзе да кропкі 115; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 116; далей – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 117.

13. Трэці ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены па вул. Янкі Купалы з няцотнага боку пр-та Незалежнасці.

Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Янкі Купалы ад кропкі 37 да кропкі 36; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Свіслач да кропкі 122; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй агароджы моста праз р. Свіслач па вул. Янкі Купалы да кропкі 123; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Свіслач да кропкі 33; далей – уздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Янкі Купалы да кропкі 32;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй няцотнага боку пр-та Незалежнасці ад кропкі 32 да кропкі 31;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Янкі Купалы і лінія, якая ідзе ў створы з ёй, ад кропкі 31 праз кропку 118 да кропкі 119; далей на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж умоўнай восі вул. Інтэрнацыянальнай да кропкі 120; далей на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж умоўнай восі вул. Янкі Купалы да кропкі 121;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 121 да кропкі 37.

14. Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены па вул. Янкі Купалы з цотнага боку пр-та Незалежнасці.

Мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Свіслач ад кропкі 124 да кропкі 125; далей на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна балюстрадзе па цотным боку пр-та Незалежнасці да кропкі 126; далей на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 127; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняга, паўночна-усходняга, паўднёва-ўсходняга фасадаў будынка па пр-це Незалежнасці, 32/1 да кропкі 128; далей на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы на падпорнай сценцы і ў створы з ёй да кропкі 129;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Свіслач ад кропкі 129 да кропкі 130; далей – умоўная лінія, якая ідзе на захад да кропкі 131;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе уздоўж чырвонай лініі няцотнага боку вул. Янкі Купалы, якая ідзе ад кропкі 131 да кропкі 76;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ў створы з чырвонай лініяй цотнага боку пр-та Незалежнасці і уздоўж чырвонай лініі цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі 76 да кропкі 75; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход да кропкі 74; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж фасадаў будынка Беларускага дзяржаўнага цырка па пр. Незалежнасці, 32 праз кропкі 73 і 72 да кропкі 71; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 70; далей на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады па цотным боку пр-та Незалежнасці, уздоўж агароджы моста праз р. Свіслач па пр-це Незалежнасці праз кропку 69 да кропкі 124.

15. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

пагаршэнне тэхнічнага стану і ўмоў успрымання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый і навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых параметраў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталяў архітэктурнага дэкору нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

устаноўка малых архітэктурных формаў, маштаб якіх не адпавядае маштабу планіровачных элементаў і размешчаных у непасрэднай блізкасці нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

16. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага маштабу забудовы і сілуэту гісторыка-культурнай каштоўнасці ў архітэктурна-горадабудаўнічым асяроддзі, а таксама зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

17. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Свіслач ад кропкі 125 да кропкі 129;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 129 да кропкі 128; далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняга, паўночна-ўсходняга, паўночна-заходняга фасадаў будынка па пр-це Незалежнасці, 32/1 да кропкі 127; далей – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны захад да кропкі 126;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж балюстрады па цотным боку пр-та Незалежнасці ад кропкі 126 да кропкі 125.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, размешчаныя побач, а таксама без выкарыстання аб’ёмна-прасторавых параметраў і элементаў фасадаў, нейтральных у адносінах да гістарычнай забудовы;

надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вышэйшай кропкі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

19. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, гістарычных панарам, візуальна злучаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на акваторыі р. Свіслач, уключаючы набярэжнаю правага берага р. Свіслач ад моста па пр-це Незалежнасці да моста па вул. Карла Маркса.

20. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, поўначы, паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай левага берага р. Свіслач ад кропкі 122 праз кропку 35 да кропкі 132; далей – умоўная лінія, якая ідзе да кропкі 133;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы моста праз р. Свіслач з боку вул. Карла Маркса ад кропкі 133 да кропкі 130;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай правага берага р. Свіслач, уключаючы агароджу ўздоўж яе, ад кропкі 130 праз кропку 124 да кропкі 34; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай правага берага р. Свіслач да кропкі 123; далей на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы моста праз р. Свіслач па вул. Янкі Купалы да кропкі 122.

21. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне параметраў і гістарычнай выгляду агароджы набярэжнай р. Свіслач, акрамя навукова абгрунтаванага змянення;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змянення характару ландшафту.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

22. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў мэтах выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.

23. Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка на пл. Кастрычніцкай, 1 ад кропкі 115 праз кропку 116 да кропкі 134;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка на пл. Кастрычніцкай, 1 ад кропкі 134 да кропкі 21;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі цотнага боку вул. Энгельса ад кропкі 21 праз кропку 20 да кропкі 113;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 113 праз кропку 114 да кропкі 115.

24. Другі ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены на тэрыторыі парка ім. Янкі Купалы.

25. Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца:

на паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж набярэжнай правага берага р. Свіслач ад кропкі 33 да кропкі 34;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж няцотнага боку пр-та Незалежнасці ад кропкі 34 да кропкі 32;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чырвонай лініі вул. Янкі Купалы ад кропкі 32 да кропкі 33.

26. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль
пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў,
планіровачнай структуры (параметры пешаходнай
і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных
комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя
ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах,
устаноўленых праектам зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці)
у г. Мінску

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Ліст 1 з 5

 

 

Ліст 2 з 5

 

 

Ліст 3 з 5

 

 

Ліст 4 з 5

 

 

Ліст 5 з 5

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль
пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў,
планіровачнай структуры (параметры пешаходнай
і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных
комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя
ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах,
устаноўленых праектам зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці)
у г. Мінску

Умоўныя абазначэнні і эксплікацыя

 

 

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ансамбль
пр. Незалежнасці ў складзе будынкаў і збудаванняў,
планіровачнай структуры (параметры пешаходнай
і праезнай частак), ландшафту, цэльных архітэктурных
комплексаў» па пр. Незалежнасці (тэрыторыя
ад пл. Незалежнасці да пр. Машэрава ў межах,
устаноўленых праектам зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці)
у г. Мінску

Каардынаты зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.