![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 кастрычніка 2019 г. № 74
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 31.10.2019 № 74 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Дом-музей І з’езда РСДРП па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000180 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту. Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Дом-музей І з’езда РСДРП» па пр. Незалежнасці, 31а ў г. Мінску дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з умоў фізічнага захавання і спрыяльнага ўспрымання дома-музея І з’езда РСДРП, складаецца з двух участкаў.
8. Першы ўчастак ахоўнай зоны вызначаны ў межах чырвоных ліній вул. Камуністычнай.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,32 га.
9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Камуністычнай ад кропкі з каардынатамі 53°54'31.9840'', 27°34'14.1047'' да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі паўднёва-ўсходняй мяжы праезда ўздоўж дамоў па пр. Незалежнасці, 31, 33 з каардынатамі 53°54'28.7905'', 27°34'18.8288''; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі паўднёва-ўсходняй мяжы праезда ўздоўж дамоў па пр. Незалежнасці, 31, 33, па бартавым камені праезнай часткі паўночна-ўсходняй мяжы праезду ўздоўж дамоў па пр. Незалежнасці, 31, 33 і ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53°54'27.3924'', 27°34'20.2345'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па прыступцы лесвіцы, па балюстрадзе на пр. Незалежнасці, па прыступцы лесвіцы, па балюстрадзе на пр. Незалежнасці ад кропкі з каардынатамі 53°54'27.3924'', 27°34'20.2345'' да кропкі з каардынатамі 53°54'27.2643'', 27°34'19.9587'';
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Камуністычнай ад кропкі з каардынатамі 53°54'27.2643'', 27°34'19.9587'' да кропкі з каардынатамі 53°54'31.6954'', 27°34'13.5527'';
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°54'31.6954'', 27°34'13.5527'' да кропкі з каардынатамі 53°54'31.9840'', 27°34'14.1047''.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены на тэрыторыі вакол дома-музея І з’езда РСДРП у межах агароджы.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,12 га.
11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы вакол дома-музея І з’езда РСДРП з каардынатамі 53°54'29.1211'', 27°34'17.3537'' да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы вакол дома-музея І з’езда РСДРП з каардынатамі 53°54'26.9134'', 27°34'18.9127'';
на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй, паўднёвай агароджам вакол дома-музея І з’езда РСДРП ад кропкі з каардынатамі 53°54'26.9134'', 27°34'18.9127'' да кропкі з каардынатамі 53°54'27.3734'', 27°34'17.4394'';
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы дома-музея І з’езда РСДРП ад кропкі з каардынатамі 53°54'27.3734'', 27°34'17.4394'' да кропкі з каардынатамі 53°54'28.3503'', 27°34'16.1376''Е;
на захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па заходняй, паўночна-заходняй агароджы дома-музея І з’езда РСДРП ад кропкі з каардынатамі 53°54'28.3503'', 27°34'16.1376'' да кропкі з каардынатамі 53°54'29.1211'', 27°34'17.3537''.
12. На тэрыторыі двух участкаў ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і аб’ёмных збудаванняў;
устаноўка рэкламных канструкцый, якія не адносяцца да дома-музея І з’езда РСДРП і Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена на тэрыторыі, якая прылягае да дома-музея І з’езда РСДРП.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,9 га.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляецца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім баку лесвіцы ад вул. Камуністычнай да набярэжнай з каардынатамі 53°54'6954'', 27°34'13.5527'' да кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з каардынатамі 53°54'29.1211'', 27°34'17.3537''; далей на паўднёвым усходзе, усходзе, паўночным усходзе, поўначы, паўночным захадзе – паўночна-заходняя, заходняя, паўднёва-заходняя, паўднёвая, паўднёва-ўсходняя межы другога ўчастка ахоўнай зоны да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з каардынатамі 53°54'26.9134'', 27°34'18.9127''; далей на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі з каардынатамі 53°54'27.2643'', 27°34'19.9587'';
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па балюстрадзе на няцотным баку пр. Незалежнасці ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з каардынатамі 53°54'27.2643'', 27°34'19.9587'' да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім баку моста праз р. Свіслач па пр. Незалежнасці; далей – паўночна-заходні бок моста праз р. Свіслач па пр. Незалежнасці да кропкі скрыжавання з лініяй левага берага р. Свіслач з каардынатамі 53°54'24.5350'', 27°34'15.5375'';
на паўднёвым захадзе, захадзе, паўднёвым захадзе – лінія левага берага р. Свіслач ад кропкі з каардынатамі 53°54'24.5350'', 27°34'15.5375'' да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім бокам усходаў ад вул. Камуністычнай да набярэжнай з каардынатамі 53°54'31.2150'', 27°34'12.5050'';
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-усходнім бокам лесвіцы ад вул. Камуністычнай да набярэжнай, па паўднёва-ўсходнім баку гэтай лесвіцы і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53°54'31.2150'', 27°34'12.5050'' да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з каардынатамі 53°54'6954'', 27°34'13.5527''.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і аб’ёмных збудаванняў;
змена характару ландшафту.