![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 сакавіка 2021 г. № 17
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2016 г. № 27 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску».
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у межах вуліц Бабруйская – Ленінградская – Свярдлова – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:
«Комплекс будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» паміж пл. Прывакзальнай і пл. Незалежнасці (пр. Незалежнасці, 4, вул. Бабруйская, 11) у г. Мінску, катэгорыя «2», шыфр 712Г000216;
«Будынак» па вул. Бабруйскай, 5А ў г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000009;
«Будынак» па вул. Ленінградскай, 16 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000109;
«Будынак» па пр. Незалежнасці, 8 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000158.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «БЕЛПРАМБУДПРАЕКТ» па заказе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
8. Першы ўчастак ахоўнай зоны размешчаны паміж праезнай часткай пр. Незалежнасці, фасадамі будынкаў па пр. Незалежнасці, 2, 4, 6, 8, паміж вул. Бабруйскай і вул. Свярдлова.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 1,35 га.
9. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па пр. Незалежнасці, 8;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 6; далей па паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 6; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 2 (па вул. Бабруйскай, 5); далей па заходнім фасадзе будынка па вул. Бабруйскай, 5; далей лінія, якая ідзе ад вугла заходняга фасада будынка па вул. Бабруйскай, 5, да бартавога каменя няцотнага боку вул. Бабруйскай;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Бабруйскай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе перпендыкулярна ад вугла будынка па вул. Бабруйскай, 5, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку пр. Незалежнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку пр. Незалежнасці ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Бабруйскай, да перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Свярдлова.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны размешчаны з боку паўднёва-ўсходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 16 і з боку паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,08 га.
11. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 14 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 16, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30 м ад паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 30 м ад паўднёва-заходняга тарца будынка па вул. Ленінградскай, 14 ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені цотнага боку вул. Ленінградскай, да заходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 20;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад заходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 20 да паўднёвага вугла будынка па вул. Ленінградскай, 16; далей па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 16 да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па вул. Ленінградскай, 14.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных сетак;
правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей без навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азяляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
усталяванне элементаў добраўпарадкавання і рэкламных канструкцый, якія перашкаджаюць успрыманню гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей, і размешчана на тэрыторыі паўночнай часткі квартала, абмежаванага забудовай па вуліцам Бабруйскай, Ленінградскай і пр. Незалежнасці.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,88 га.
14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 8, уздоўж пешаходнай дарожкі на адлегласці 18 м ад паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Ленінградскай, 10 да бартавога каменя праезда;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезда ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі, да агароджы тэрыторыі будынка па пр. Незалежнасці, 4;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі будынка па пр. Незалежнасці, 4, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезда, на адлегласць 50 м; далей у бок паўночна-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 4 на адлегласць 47 м; далей лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду будынка па пр. Незалежнасці, 4 на адлегласці 27,5 м, да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўднёва-ўсходнім фасадзе і паўночна-ўсходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 4, да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 6;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 6, ад тарца будынка па пр. Незалежнасці, 4 да пешаходнай дарожкі.
15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй чым будынак па пр. Незалежнасці, 6, які мае адзнакі 247,09 (парапет) і 250,49 (высотны акцэнт) у Балтыйскай сістэме вышынь;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем павярховасці, акрамя магчымасці аднаўлення корпуса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў паўднёва-ўсходняй частцы зоны рэгулявання забудовы;
пракладка наземных інжынерных сетак.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, і размешчана паміж забудовай па вуліцах Бабруйскай, Ленінградскай і пр. Незалежнасці.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 3,33 га.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадам будынкаў па вул. Ленінградскай, 10 і 8, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8, да лініі, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнімі фасадамі будынкаў па вул. Ленінградскай, 8 і 14;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнімі фасадамі будынкаў па вул. Ленінградскай, 8 і 14, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадам будынкаў па вул. Ленінградскай, 10 і 8, да ўсходняга вугла будынка па вул. Ленінградскай, 14; далей па паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Ленінградскай, 14; далей па паўночна-ўсходнім, паўднёва-ўсходнім, паўночна-заходнім і паўднёва-заходнім фасадах будынка па вул. Ленінградскай, 16; далей па паўночным і заходнім фасадах будынкаў па вул. Ленінградскай, 18 і 20;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы паміж будынкам па вул. Ленінградскай, 20 і будынкам па вул. Бабруйскай, 9; далей па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім і паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 9; далей па агароджы паміж будынкамі па вул. Бабруйскай, 9 і 7; далей па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім і паўночна-заходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 7; далей па агароджы паміж будынкамі па вул. Бабруйскай, 7 і 5; далей па паўднёва-ўсходнім і паўночна-ўсходнім фасадах будынка па вул. Бабруйскай, 5;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынкаў па пр. Незалежнасці, 2 і 4, да паўднёва-заходняга тарца будынка па пр. Незалежнасці, 4; далей па паўднёва-заходнім, паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім фасадах будынка па пр. Незалежнасці, 4, да мяжы зоны рэгулявання забудовы; далей па межах зоны рэгулявання забудовы, да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, 8; далей па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 8, да паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Ленінградскай, 10.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аб’ектаў, звязаных з функцыянаваннем (інжынерным забеспячэннем) комплексу будынкаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, вышынёй не больш за 5 м ад узроўня зямлі да ўзроўню верхняй адзнакі;
размяшчэнне аўтамабільных стаянак і пракладка транспартных камунікацый;
змяненне характару існуючага ландшафту, акрамя работ па рэгенерацыі ландшафту, добраўпарадкавання і аднаўлення страчаных зялёных насаджэнняў;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азяляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак).