![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 ліпеня 2024 г. № 510
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь за:
дасягненне высокіх паказчыкаў пры здзяйсненні мытных аперацый і правядзенні мытнага кантролю, у барацьбе з кантрабандай і адміністрацыйнымі мытнымі правапарушэннямі, значны ўклад у забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь калектыў работнікаў Брэсцкай мытні;



