![]() | Официальная правовая информация |
ЗАГАД МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 студзеня 1999 г. № 29
Аб правядзенні ІІІ этапа Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экпедыцыі навучэнцаў «Наш край»
Утратил силу постановлением Министерства образования Республики Беларусь от 21 ноября 2024 г. № 162 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/42464 от 04.12.2024 г.)
У адпаведнасці з Палажэннем аб Усебеларускай турысцка-краязнаўчай экспедыцыі навучэнцаў «Наш край», якое зацверджана пастановай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 5 ад 24.04.1992 і загадам Міністэрства № 482 ад 21.12.1995, праведзены ІІ этап экспедыцыі. Яго вынікі сведчаць аб пашырэнні краязнаўчага руху ў навучальна-выхаваўчых установах рэспублікі, што звязана з ажыццяўленнем комплекснага падыходу да вырашэння праблем школьнага краязнаўства. Сумеснымі намаганнямі ўстаноў адукацыі, грамадскіх арганізацый, настаўнікаў-краязнаўцаў створаны належныя ўмовы для дынамічнага развіцця ўсіх накірункаў школьнага краязнаўства, ладзяцца злёты, канферэнцыі і семінары па праблемах патрыятычнага выхавання, краязнаўства, масавымі сталі турысцка-краязнаўчыя паходы і экспедыцыі навучэнцаў, ствараюцца летапісы і радаводы. Такія формы работы выклікаюць у навучэнцаў цікавасць да вывучэння роднага краю, спадчыны народа, пашыраюць уяўленні моладзі аб свеце, грамадстве, узаемасувязі з’яў і часу. Асабліва значных поспехаў дасягнулі калектывы навучальных устаноў Віцебскай і Гродзенскай абласцей.