![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 сакавіка 2026 г. № 26
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль «Савейкі»: палац, афіцына, бровар, свіран, парк» у в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль «Савейкі»: палац, афіцына, бровар, свіран, парк» у в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 мая 2016 г. № 13 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Парк «Савейкі» ў в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці».
3. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова 05.03.2026 № 26 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль «Савейкі»: палац, афіцына, бровар, свіран, парк» у в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Палацава-паркавы ансамбль «Савейкі»: палац, афіцына, бровар, свіран, парк» у в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2, 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Палацава-паркавы ансамбль «Савейкі»: палац, афіцына, бровар, свіран, парк» у в. Савейкі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000482.
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Палацава-паркавы ансамбль Савейкі».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ у межах гістарычнай тэрыторыі палацавага комплекса па месцах знаходжання элементаў палацава-паркавага ансамбля (палаца, афіцыны, бровара, свірана, парку).
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на поўнач праз кропкі 31–32–33–34 да кропкі 35 (скрыжаванне з умоўнай лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняга краю праезнай часткі ўязной алеі); далей да кропкі 38 (скрыжаванне з умоўнай лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-усходняга краю праезнай часткі ўязной алеі); далей на паўночны ўсход да кропкі 39;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 39 на паўднёвы ўсход да кропкі 6; далей уздоўж паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі грунтовай дарогі праз кропкі 7–41 да кропкі 8; далей на паўднёвы ўсход па паўночна-ўсходняй мяжы рова праз кропкі 9–10–11–12–13 да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ад кропкі 14 на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходняй мяжы рова праз кропкі 15–16 да кропкі 17;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па паўднёва-заходняй гістарычнай мяжы парка праз кропкі 18–19–20–21–22–23–24–25–26 да кропкі 1 (скрыжаванне з паўднёва-ўсходнім краем праезнай часткі дарогі ўздоўж сістэмы вадаёмаў); далей на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Міру да кропкі 27; далей па паўночна-ўсходняй мяжы прысядзібных участкаў з паўночна-заходняга боку вул. Міру да кропкі 28; далей па паўночна-заходнім і паўднёва-ўсходнім краі праезнай часткі вул. Азёрнай праз кропку 29 да кропкі 30.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння будынкаў і збудаванняў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, змяненне існуючага рэльефу, акрамя: аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, планіроўкі былога сядзібнага парка і яго архітэктурных элементаў (альтанак, плацін, масткоў) на падставе навукова-праектнай дакументацыі; пракладкі неабходных інжэнерных камунікацый або рэканструкцыі існуючых інжэнерных сетак з выкананнем добраўпарадкавання без пашкоджання зялёных насаджэнняў; усталявання вонкавага асвятлення;
знішчэнне агароджы плацін і паркавай скульптуры;
будаўнічая дзейнасць у адносінах да будынка каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае павелічэнне яго аб’ёмна-прасторавага рашэння і (або) ужыванне дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 на поўнач праз кропку 50 да кропкі 30; далей па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 29–28–27 да кропкі 1;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 да кропкі 26; далей на паўднёвы ўсход праз кропкі 42–43 да кропкі 44;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 44 па межах зямельных участкаў па вул. Міру праз кропкі 45–46 да кропкі 47;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 47 уздоўж паўднёва-заходніх межаў зямельных вучасткаў па вул. Міру праз кропку 48 да кропкі 49.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у межах былой садова-паркавай тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 55 на поўнач паралельна вул. Лясной да кропкі 56; далей на паўночны захад па лініі, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўднёва-заходняга краю ўязной алеі, да кропкі 36; далей на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Лясной праз кропку 37 да кропкі 40;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 40 на паўднёвы ўсход уздоўж тэрыторыі былога калгаснага сада да кропкі 41;
на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 41 па паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 7–6–39–38–35–34–33–32–31 да кропкі 30; далей па паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы праз кропку 50 да кропкі 49 (скрыжаванне з паўночна-усходнім краем праезнай часткі дарогі);
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 49 уздоўж паўночна-ўсходняга краю праезнай часткі дарогі на в. Ганінец праз кропкі 51–52–53–54 да кропкі 55.
15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная крывая лінія, якая ідзе ад кропкі 48 па межах зоны рэгулявання забудовы, тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 47–46–45–44–43–42–26–25–24–23–22–21–20–19–18–17–16 да кропкі 15 (да правага берага р. Савееўкі);
на паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 уздоўж правага берага р. Савееўкі да кропкі 57; далей уздоўж правага берага меліярацыйнага канала праз кропку 58 да кропкі 59;
на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 59 уздоўж паўночна-усходняга боку праезнай часткі дарогі на в. Ганінец да кропкі 48.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі інжынерных камунікацый;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |




