Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
8 жніўня 2024 г. № 100
Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2023 г. № 181
На падставе часткі першай пункта 11 артыкула 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пазіцыю «VIII клас» главы 2 вучэбнай праграмы па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» для V–ІХ класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2023 г. № 181, выкласці ў наступнай рэдакцыі: