![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лістапада 2022 г. № 84
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення» ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення» ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2016 г. № 36 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення ў межах згодна дадатку каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна»;
пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2021 г. № 66 «Аб змяненні пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2016 г. № 36».
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення» ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення» ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле» са збудаваннямі і прадметамі ўзбраення» ў г. Магілёве Магілёўскай вобласці каля в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000048.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным вытворчым камунальным прадпрыемствам «Цэнтр па рэстаўрацыі» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кансалтынг-буд».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Пералік кропак каардынат дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам 1.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурна каштоўнасці з’яўляюцца:
на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі № 1 да кропкі № 2, далей ад кропкі № 3 да кропкі № 4, далей ад кропкі № 5 да кропкі № 6;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Р-93 «Магілёў–Бабруйск» ад кропкі № 6 да кропкі № 7;
на поўдні – умоўная лінія, якая перасякае праезную частку аўтамабільнай дарогі Р-93 «Магілёў–Бабруйск» ад кропкі № 7 да кропкі № 8, далей у накірунку да аўтамабільнай дарогі Н-11007 «Буйнічы–Цішоўка–Севасцьянавічы–Сенькава–Ільінка» (далей – аўтамабільная дарога Н-11007) ад кропкі № 9 паралельна аўтамабільнай дарозе Н-11007 да кропкі № 10, далей ад кропкі № 11 да кропкі № 12;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга краю праезнай часткі вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад кропкі № 12 да кропкі № 1.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя храмавага комплексу ў паўднёва-заходняй частцы ахоўнай зоны з боку вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці;
пракладка надземных інжынерных камунікацый;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
13. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў адпаведнасці з дадаткам 1.
Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 19 да кропкі № 20, праходзіць па паўночным фасадзе будынка № 9 па вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці і далей да перасячэння з кропкай № 1;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга краю праезнай часткі вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці ад кропкі № 1 да кропкі № 12;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 12 да кропкі № 13 і супадае з паўночным краем праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Н-11007;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі № 13 да кропкі № 14, далей праходзіць па заходнім фасадзе будынка № 8 па вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці, далей да кропкі № 15, далей да кропкі № 16, далей праходзіць па заходнім фасадзе будынкаў № 6 і № 7 па вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці да кропкі № 17, далей у створы з паўднёвым краем праезнай часткі мясцовага праезду да кропкі № 18, далей праходзіць па заходнім фасадзе будынка № 9 па вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці да кропкі № 19, якая знаходзіцца з боку паўночнага фасада будынка № 9 па вул. Легендарнай у в. Буйнічы Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 20 м ад узроўню глебы да вышэйшай кропкі даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
1 |
53.864395 |
30.252965 |
|
11 |
53.860554 |
30.249938 |
2 |
53.864053 |
30.253239 |
|
12 |
53.860778 |
30.249912 |
3 |
53.863414 |
30.255846 |
|
13 |
53.860897 |
30.249157 |
4 |
53.863120 |
30.256570 |
|
14 |
53.861160 |
30.249308 |
5 |
53.863295 |
30.258601 |
|
15 |
53.861788 |
30.249343 |
6 |
53.863255 |
30.259189 |
|
16 |
53.861783 |
30.249785 |
7 |
53.859060 |
30.257227 |
|
17 |
53.863772 |
30.250042 |
8 |
53.859143 |
30.256935 |
|
18 |
53.863767 |
30.250660 |
9 |
53.859434 |
30.256729 |
|
19 |
53.864610 |
30.250651 |
10 |
53.860375 |
30.250599 |
|
20 |
53.864628 |
30.251647 |