Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 13.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 сакавіка 2020 г. № 23

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце

Изменения и дополнения:

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 февраля 2021 г. № 7 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/36388 от 26.02.2021 г.) <W22136388p>;

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 22 августа 2023 г. № 113 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/40355 от 01.09.2023 г.) <W22340355p>;

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 31 мая 2024 г. № 75 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/41667 от 05.06.2024 г.) <W22441667p>

 

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.03.2020 № 23

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

«Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971 г.): галоўны ўваход, галоўны манумент, пад’езды і плошчы, плошча Цырыманіялаў, тэрасы-трыбуны, трох’ярусныя пахаванні (некропаль), скульптурная кампазіцыя «Смага», штык-абеліск, па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60 у г. Брэсце – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000004 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»;

«Мікалаеўская царква» (ХІХ ст.) у Брэсцкай крэпасці – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000005 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Гарадзішча старажытнага Бярэсця» (XI–XIV стст.) у Брэсцкай крэпасці, на Валынскам умацаванні – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000006 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Комплекс фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці» (1836–1842 гг., 1911–1914 гг.) у г. Брэсце, – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «0», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 110Г000707 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578, у складзе:

«Цытадэль – абарончая казарма, руіны Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, Арсенала, казармы пагранічнікаў, фундамент сталовай каманднага саставу», на заходняй ускраіне горада – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000724 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Валынскае ўмацаванне – 2 бастыённыя франты з 2 равелінамі знешняй агароджы, руіны ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя № 2396 (былы кляштар бернардзінак), крэпасны будынак, каземаціраваны рэдзюіт, 12 казематаў, парахавы склеп, 2 доты 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна», на заходняй ускраіне горада, праезд Крапасны, 26а, праезд Крапасны, 26а/1 – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000725 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578;

«Кобрынскае ўмацаванне – знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі, расходнымі парахавымі склепамі, казематамі, паўночнай і паўночна-заходняй брамамі, 3 надроўныя капаніры, 20 казематаў ценальнага фронту, 12 казематаў І бастыённага фронту з патэрнай да капаніра, 12 казематаў ІІ бастыённага фронту, 20 казематаў бастыёна, усходні і заходні рэдуты, 3 парахавыя склепы, асобная каземаціраваная артылерыйская батарэя, скляпеністая артылерыйская лабараторыя, 2 двухпавярховыя казармы 125-га стралковага палка, дот 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна», на заходняй ускраіне горада, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 58 – гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «1», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000726 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНІІПгорадабудаўніцтва» па заказу Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Брэста, уключаючы мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 1).

Каардынатная схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 2).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце, дадаецца (дадатак 3).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена ў межах Комплекса фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці, куды ўваходзіць Цытадэль (абарончая казарма, руіны Белага палаца, Інжынернага ўпраўлення, Арсенала, казармы пагранічнікаў, фундамент сталовай каманднага саставу), Валынскае ўмацаванне (2 бастыённыя франты з 2 равелінамі знешняй агароджы, руіны ўпраўлення Брэсцкага ваеннага шпіталя № 2396 (былы кляштар бернардзінак), крэпасны будынак, каземаціраваны рэдзюіт, 12 казематаў, парахавы склеп, 2 доты 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна), Кобрынскае ўмацаванне (знешняя агароджа з 4 бастыённымі франтамі і 3 равелінамі, расходнымі парахавымі склепамі, казематамі, паўночнай і паўночна-заходняй брамамі, 3 надроўныя капаніры, 20 казематаў ценальнага фронту, 12 казематаў І бастыённага фронту з патэрнай да капаніра, 12 казематаў ІІ бастыённага фронту, 20 казематаў бастыёна, усходні і заходні рэдуты, 3 парахавыя склепы, асобная каземаціраваная артылерыйская батарэя, скляпеністая артылерыйская лабараторыя, 2 двухпавярховыя казармы 125-га стралковага палка, дот 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна).

Плошча тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 280 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па броўцы паўночна-заходняга адхону ўздоўж рова, які абкружае Кобрынскае ўмацаванне і ў створы з ім, ад правай берагавой лініі р. Заходні Буг, да перасячэння з мяжой тэрыторыі Гарнізонных могілак, далей ідзе ўздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак і ў створы з ёй, да перасячэння з лініяй, якая ідзе па броўцы адхону часткова захаваўшыхся фартыфікацыйных збудаванняў;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак па броўцы адхону часткова захаваўшыхся фартыфікацыйных збудаванняў, далей – па броўцы паўночна-ўсходняга адхону ўздоўж рова, які акружае Кобрынскае ўмацаванне і ў створы з ім да перасячэння з лініяй уздоўж паўночнай мяжы аўтастаянкі перад галоўным уваходам у Брэсцкую крэпасць (на адлегласці 120 м ад правага берага р. Мухавец), уздоўж паўночнай мяжы аўтастаянкі да праезнай часткі вул. Зубачова, далей ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Зубачова і Берасцейскага маста да перасячэння з правай берагавой лініяй р. Мухавец;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Мухавец ад Берасцейскага маста да пешаходнага маста праз р. Мухавец, уздоўж праезда з боку Валынскіх умацаванняў да перасячэння з Крапасным праездам і далей па броўцы паўднёва-ўсходняга адхону ўздоўж рова, які абкружае Валынскае ўмацаванне, да перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой мытнага тэрміналу;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй і паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі мытнага тэрміналу, далей уздоўж паўночнага боку Варшаўскага маста да правай берагавой лініі р. Западны Буг;

на паўднёвым захадзе і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, уздоўж Цярэспальскіх умацаванняў Брэсцкай крэпасці да перасячэння з левай берагавой лініяй р. Заходні Буг.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі (пры прыстасаванні аб’ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, прыярытэтнымі з’яўляюцца функцыі, звязаныя з музейнай і турыстычнай дзейнасцю, з абслугоўваннем);

узвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей, уладкавання спартыўных пляцовак і збудаванняў і рэканструкцыі будынка кухні-сталовай (інвентарны нумар 100/С-30378) з павелічэннем плошчы забудовы і захаваннем існуючай вышыні гэтага будынка;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей, пагаршэнне ўмоў успрымання будынкаў і збудаванняў, якія ўваходзяць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцей;

навукова неабгрунтаваныя змяненні аб'емна-прасторавага, архітэктурнага і канструктыўнага рашэнняў (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змяненне гістарычнай планіровачнай структуры, акрамя будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры з прымяненнем сучасных і захаваннем існуючых гістарычных пакрыццяў, неабходнай для функцыянавання ўстановы «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі»;

правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні з парушэннем (змяненнем) гістарычнай планіроўкі і яе элементаў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, парковак і г.д.), акрамя аднаўлення страчаных элементаў добраўпарадкавання і рэстаўрацыі гістарычных элементаў (пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншых) на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных матэыялаў і натурных даследаванняў, добраўпарадкавання тэрыторыі з выяўленнем элементаў фартыфікацыйных збудаванняў і «дакрапаснога» перыяду гісторыі города ці з элементамі мемарыялізаціі элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змяненне характару ландшафту і рэльефу;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурных каштоўнасцей і якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;

пракладка інжэнерных камунікацый, якія не звязаны з функцыянаваннем гісторыка-культурных каштоўнасцей;

высадка дрэў, акрамя пасадак, якія адзначаюць гістарычную планіроўку крэпасці і (або) выконваюць мемарыяльную функцыю.

10. Работы на будынках і збудаваннях, размешчаных у межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай з Міністэрствам культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зыходзячы з неабходнасці замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей у антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы мае тры рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох ўчасткаў.

Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 40,4 га.

12. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складаецца з дзвух участкаў.

13. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад праезда ўздоўж правай берагавой лініі р. Заходні Буг да перасячэння з паўднёва-заходняй мяжой тэрыторыі Гарнізонных могілак;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак ад вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці да паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-заходняй мяжы ахоўнай зоны ад мяжы тэрыторыі Гарнізонных могілак да правага берага р. Заходні Буг;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезда па праваму берагу р. Заходні Буг ад мяжы ахоўнай зоны да вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.

14. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку пр. Машэрава ад праезда з боку Берасцейскага маста на адлегласць 300 м і далей ідзе ўздоўж мяжы тэрыторыі Рачного порта «Брэст» да правага берага р. Мухавец;

на поўдні і захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Мухавец да праезда з боку Берасцейскага маста, далей ідзе ўздоўж праезда да пр. Машэрава.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з'яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;

рэканструкцыя існуючай забудовы без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (павелічэнне вышыні рэканструяваных буданкаў не павінна быць больш за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;

на тэрыторыі другога ўчастка забараняецца знос, прычыненне шкоды і (або) навукова неабгрунтаванае змяненне гістарычнага элемента фартыфікацыі Брэсцкай крэпасці – батарэі 1888 года.

16. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад паўночнай мяжы ахоўнай зоны да чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Зубачова, далей уздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Зубачова да мяжы ахоўнай зоны;

на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны ад Берасцейскай шашы да «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку праезнай часткі вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.

17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;

рэканструкцыя існуючай забудовы без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (пры рэканструкцыі будынкаў і збудаванняў не прадугледжваць павелічэнне іх вышыні: уздоўж вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці і Зубачова – не вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, на іншай тэрыторыі – не вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

новае будаўніцтва без уліку маштабу і параметраў гістарычнай забудовы (уздоўж вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці – не вышэй за 18 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, уздоўж вул. Зубачова – з паступовым паніжэннем забудовы ад 25 м да 19 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху і ад вул. Зубачова да паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей – з паступовым паніжэннем забудовы ад 19 м да 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.

18. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэццяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці ад заходняй мяжы ўчастка будынка № 25 да ўсходняй мяжы ўчастка будынка № 17 па вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезда ад вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці на адлегласць 280 м у бок лініі чыгункі;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж чыгункі ад апошняй кропкі папярэдняй лініі на адлегласць 215 м да ўнутрыквартальнага праезда;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыквартальнага праезда да вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці.

19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэццяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з'яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад і мастоў;

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 36 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху, непасрэдна ўздоўж лініі чыгункі – вышэй за 50 м.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

20. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 64,6 га.

21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад Берасцейскага маста да паўночна-ўсходняй мяжы мытнага тэрміналу;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі мытнага тэрміналу, далей на адлегласць 100 м у паўночным напрамку і на ўсход да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Ковельскай, 3; уздоўж мяжы ўчастка па вул. Ковельскай, 3 і ўчастка па праездзе Крапасному, 4 да Варшаўскай шашы, уздоўж праезнай часткі Варшаўскай шашы да Берасцейскай шашы;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі Берасцейскай шашы ад Варшаўскай шашы да левага берага р. Мухавец.

22. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку аўтамабільных стаянак, праездаў і г.д.) акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчанай гістарычнай планіроўкі пад’ездаў да гісторыка-культурных каштоўнасцей, выкананага на падставе навукова-даследчых вышуканняў;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных рубак).

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

23. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных артэфактаў. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.

24. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей,
якія размешчаны на тэрыторыі
Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

22.08.2023 № 113)

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей,
якія размешчаны на тэрыторыі
Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

22.08.2023 № 113)

КААРДЫНАТНАЯ СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

 

Дадатак 3

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-
культурных каштоўнасцей,
якія размешчаны на тэрыторыі
Брэсцкай крэпасці ў г. Брэсце
(у рэдакцыі пастановы
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

22.08.2023 № 113)

ГЕАГРАФІЧНЫЯ КААРДЫНАТЫ МЕЖАЎ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.


кр.

Каардынаты п.ш./у.д.

1

52.08562

23.64229

26

52.08578

23.66894

51

52.09214

23.65604

 

 

 

 

2

52.08670

23.64339

27

52.08402

23.66983

52

52.09104

23.66093

 

 

 

 

3

52.08807

23.64311

28

52.08396

23.66903

53

52.09221

23.66503

 

 

 

 

4

52.08903

23.64665

29

52.08178

23.66422

54

52.09212

23.66554

 

 

 

 

5

52.09075

23.64926

30

52.08037

23.66439

55

52.08510

23.67058

 

 

 

 

6

52.09112

23.64932

31

52.07910

23.66649

56

52.08540

23.67492

 

 

 

 

7

52.09124

23.64969

32

52.07842

23.66384

57

52.08492

23.67670

 

 

 

 

8

52.09104

23.65031

33

52.07678

23.66204

58

52.08458

23.67658

 

 

 

 

9

52.09128

23.65079

34

52.07495

23.66212

59

52.08449

23.67044

 

 

 

 

10

52.09129

23.65117

35

52.07529

23.66023

60

52.08497

23.67042

 

 

 

 

11

52.09258

23.65220

36

52.07466

23.65928

61

52.09138

23.65987

 

 

 

 

12

52.09246

23.65261

37

52.07455

23.65853

62

52.09115

23.66094

 

 

 

 

13

52.09138

23.65397

38

52.07463

23.65818

63

52.09224

23.66468

 

 

 

 

14

52.09148

23.65425

39

52.07303

23.65608

64

52.09453

23.66286

 

 

 

 

15

52.09134

23.65489

40

52.07264

23.65376

65

52.09376

23.65981

 

 

 

 

16

52.09148

23.65562

41

52.08528

23.63992

66

52.09241

23.66049

 

 

 

 

17

52.09036

23.65871

42

52.08485

23.64158

67

52.07413

23.66454

 

 

 

 

18

52.09040

23.65952

43

52.08580

23.64253

68

52.07494

23.66459

 

 

 

 

19

52.09024

23.66127

44

52.08682

23.64007

69

52.07503

23.66909

 

 

 

 

20

52.08983

23.66209

45

52.08831

23.64152

70

52.07586

23.67005

 

 

 

 

21

52.09061

23.66509

46

52.09151

23.64757

71

52.07537

23.67131

 

 

 

 

22

52.08858

23.66521

47

52.09076

23.64819

72

52.07428

23.67154

 

 

 

 

23

52.08811

23.66655

48

52.08988

23.64787

73

52.07385

23.67249

 

 

 

 

24

52.08738

23.66593

49

52.09257

23.65256

74

52.07409

23.67800

 

 

 

 

25

52.08568

23.66807

50

52.09229

23.65414

75

52.07460

23.67838

 

 

 

 

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.