Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 19.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 снежня 2024 г. № 187

Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях

На падставе часткі першай пункта 1 артыкула 93, пункта 4 артыкула 96, часткі першай пункта 6 артыкула 97 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, абзацаў другога і трэцяга падпункта 5.13 і падпункта 5.14 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, рашэння Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2024 г. № 04-01-02/9 Міністэрства культуры ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў раздзел 1 «Матэрыяльныя нерухомыя гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Міністэрства культуры ад 3 студзеня 2023 г. № 1, наступныя змяненні:

1.1. у падраздзеле «г. Заслаўе» пазіцыю:

 


 

612Е000324

Гістарычны цэнтр г. Заслаўе: будынкі і збудаванні, планіровачная структура і ландшафт на тэрыторыі, абмежаванай перакрыжаваннем вул. Бялова з каналам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага боку гэтага канала, левым беразе р. Княгінька, уздоўж чыгуначнай дарогі да моста на аўтамабільнай дарозе Заслаўе – Ракаў, па прамой да забудовы на беразе р. Чарніца, па правым беразе ракі, уздоўж правага боку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы да вул. Бялова

X–XVIII стагоддзі

Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе

2

рашэнне Рады
16.10.2001 № 67

пастанова Савета Міністраў
14.05.2007 № 578»;

 

замяніць пазіцыяй:

 

612Е000324

Гістарычны цэнтр г. Заслаўе: будынкі і збудаванні, планіровачная структура і ландшафт на тэрыторыі ў межах ад, перакрыжавання вул. Бялова з каналам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага берага гэтага канала, правага берага р. Чарніца да заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Набярэжнай (няцотны бок), уздоўж заходняй мяжы зямельных участкаў па вул Набярэжнай (няцотны бок), па ўнутрыквартальным праездзе да перакрыжавання вул. Савецкай і вул. Паштовай, уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да перакрыжавання з вул. Вакзальнай, уздоўж вул. Вакзальнай і паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў ДУ «Гісторыка-культурны музей-запаведнік «Заслаўе» (этнаграфічны комплекс «Млын» і «Кузня») да перакрыжавання з дрэнажным каналам, уздоўж лініі на адлегласці 100 м ад дрэнажнага канала, які ўпадае ў канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, уздоўж правага боку канала Вілейска-Мінскай воднай сістэмы да вул. Бялова

X–XVIII стагоддзі

Мінская вобласць, Мінскі раён, г. Заслаўе

2

рашэнне Рады
16.10.2001 № 67

пастанова Савета Міністраў
14.05.2007 № 578».

 

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе падпісання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.