![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 жніўня 2022 г. № 73
Аб наданні статусу і катэгорыі гісторыка-культурнай каштоўнасці
На падставе падпункта 1.2 пункта 1 артыкула 93 і падпункта 4.2 пункта 4 артыкула 96 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, абзаца другога падпункта 5.13 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і катэгорыю «А» нематэрыяльнаму праяўленню творчасці чалавека «Традыцыя вырабу прыпяцкага чоўна» ў в. Перароў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.