Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2024 г. № 350
Аб Падзяцы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
У мэтах далейшага ўдасканальвання прававога рэгулявання адносін, звязаных з прадстаўленнем да аб’яўлення Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастанаўляю:
1. Зацвердзіць:
Палажэнне аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (прыкладаецца);
узор спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (для фізічных асоб) (прыкладаецца);
узор спецыяльнага ліста аб аб’яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (для арганізацый або калектываў работнікаў арганізацый) (прыкладаецца);