Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.11.2024
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 чэрвеня 2024 г. № 228

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства сувязі і інфарматызацыі пастанаўляю:

1. Заснаваць:

эмблему Міністэрства сувязі і інфарматызацыі;

флаг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб эмблеме Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, яе апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

4. Унесці змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2007 г. № 435 «Об учреждении нагрудного знака Министерства связи и информатизации «Ганаровы работнік сувязі Беларусі» (дадатак).

5. Дадзены Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

Дадатак

да Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

ЗМЯНЕННІ,
якія ўносяцца ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2007 г. № 435

1. В пункте 2:

слово «прилагаемые» исключить;

дополнить пункт словом «(прилагаются)».

2. В Положении о нагрудном знаке Министерства связи и информатизации «Ганаровы работнік сувязі Беларусі», утвержденном Указом:

в пункте 1:

слова «подчиненных ему организаций» заменить словами «организаций, составляющих систему Министерства связи и информатизации,»;

дополнить пункт частью следующего содержания:

«Нагрудным знаком могут награждаться иные лица, внесшие весомый вклад в деятельность Министерства связи и информатизации и оказавшие эффективное содействие в цифровом развитии, развитии информатизации и связи.»;

в пункте 5 слово «Работники» заменить словом «Лица».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

1. Эмблема Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (далей – эмблема) з’яўляецца атрыбутам названага Міністэрства, яго адметным знакам.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, падзяках Міністра сувязі і інфарматызацыі.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, сувенірнай, рэкламнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, транспартных сродках і іншай маёмасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму.

4. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

5. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра сувязі і інфарматызацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, вызначаных Міністрам сувязі і інфарматызацыі.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

АПІСАННЕ
эмблемы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Эмблема Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўяўляе сабой круг з аблямоўкай шэрага колеру, на якой зверху размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ» з нацыянальным арнаментам з абодвух бакоў, а знізу – надпіс «МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ». Надпісы і нацыянальны арнамент – сіняга колеру.

Справа і злева круг аблямаваны стужкай.

Круг уяўляе сабой стылізаваную выяву зямнога шара светла-шэрага колеру з паралелямі і мерыдыянамі цёмна-шэрага колеру.

Паверх выявы зямнога шара размешчана выява контуру Рэспублікі Беларусь (з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру), верхняя (меншая) частка якой светла-зялёнага колеру пераходзіць у ніжнюю (большую) частку сіняга колеру. У левым баку ніжняй часткі – радок лічбаў «11110100011» белага колеру. У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь на фоне абрысаў будынкаў размешчана выява радыётрансляцыйнай вышкі белага колеру, справа ад яе – выява паштовага канверта блакітнага колеру. Па-за межамі выявы контуру Рэспублікі Беларусь – кропкі светла-зялёнага, блакітнага, сіняга і цёмна-сіняга колераў рознага памеру, частка якіх злучана прамымі лініямі такіх жа колераў.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

ВЫЯВА
эмблемы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (каляровая)

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

1. Флаг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму, у службовых кабінетах Міністра сувязі і інфарматызацыі, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму, залах пасяджэнняў, а таксама ў іншых месцах, вызначаных Міністрам сувязі і інфарматызацыі.

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, сувенірнай, рэкламнай, інфармацыйнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, транспартных сродках і іншай маёмасці Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, арганізацый, якія складаюць яго сістэму.

4. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

5. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят і святочных дзён, а таксама афіцыйных, прэзентацыйных, урачыстых, культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі або прымеркаваны да памятных дат.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

АПІСАННЕ
флага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі

Флаг Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча бірузовага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага боку палотнішча размешчана стылізаваная выява зямнога шара светла-бірузовага колеру з паралелямі і мерыдыянамі бірузовага колеру.

Паверх выявы зямнога шара – выява контуру Рэспублікі Беларусь (з аблямоўкай цёмна-сіняга колеру), верхняя (меншая) частка якой светла-зялёнага колеру пераходзіць у ніжнюю (большую) частку сіняга колеру. У левым баку ніжняй часткі – радок лічбаў «11110100011» белага колеру. У цэнтры выявы контуру Рэспублікі Беларусь на фоне абрысаў будынкаў размешчана выява радыётрансляцыйнай вышкі белага колеру, справа ад яе – выява паштовага канверта блакітнага колеру. Па-за межамі выявы контуру Рэспублікі Беларусь – кропкі светла-зялёнага, блакітнага, сіняга і цёмна-сіняга колераў рознага памеру, частка якіх выходзіць за межы выявы зямнога шара, а таксама злучана прамымі лініямі такіх жа колераў.

Пад выявай зямнога шара ў два радкі выкананы надпіс сіняга колеру «МІНІСТЭРСТВА СУВЯЗІ І ІНФАРМАТЫЗАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.06.2024 № 228

ВЫЯВА
флага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (каляровая)

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.