Официальная правовая информация |
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2006 г. № 467
Аб унясенні змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2005 г. № 512
Утратил силу Указом Президента Республики Беларусь от 11 июля 2012 г. № 312 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 17.07.2012, 1/13622)
1. У назве, пункце 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 лістапада 2005 г. № 512 «Аб зацвярджэнні пераліку матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 173, 1/6905) і назве пераліку матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, якія вызваляюцца ад абкладання падаткам на нерухомасць, зацверджанага гэтым Указам, словы «матэрыяльных і гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» замяніць словамі «матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей».