Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 28.08.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

26 верасня 2005 г. № 456

Аб афіцыйных геральдычных сімвалах

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 28 октября 2019 г. № 399 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 31.10.2019, 1/18635) – новая редакция;

Указ Президента Республики Беларусь от 20 августа 2026 г. № 279 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.08.2026, 3-2/22596)

 

У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства спорту пастанаўляю:

1. Заснаваць:

геральдычны знак – эмблему Міністэрства спорту;

флаг Міністэрства спорту;

нагрудны знак адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь».

2. Зацвердзіць:

Палажэнне аб геральдычным знаку – эмблеме Міністэрства спорту, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб флагу Міністэрства спорту, яго апісанне і выяву (прыкладаюцца);

Палажэнне аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь», яго апісанне і выяву (прыкладаюцца).

3. Фінансаванне расходаў на выраб заснаваных дадзеным Указам афіцыйных геральдычных сімвалаў і пасведчанняў да нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства спорту.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб геральдычным знаку – эмблеме Міністэрства спорту

1. Геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту (далей – эмблема) з’яўляецца адметным знакам Міністэрства спорту.

2. Выява эмблемы размяшчаецца на флагу Міністэрства спорту, афіцыйным сайце ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, ганаровых граматах Міністэрства спорту і падзяках Міністра спорту.

3. Выява эмблемы можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства спорту, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у тым ліку структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Выява эмблемы можа размяшчацца ў службовых кабінетах Міністра спорту, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства спорту і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам спорту.

5. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым і аб’ёмным варыянтах.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства спорту

1. Геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту ўяўляе сабой круг у выглядзе зямнога шара серабрыстага колеру з мацерыкамі, мерыдыянамі і паралелямі цёмна-шэрага колеру з аблямоўкай, якая складаецца з палосак чырвонага і зялёнага колераў з суадносінамі шырыні адпаведна 3:2 і абведзена кантамі жоўтага колеру.

2. Па цэнтры зямнога шара размешчаны абрыс Рэспублікі Беларусь зялёнага колеру, на якім – выява факела залацістага колеру з выемкамі бардовага колеру і сімвалічным агнём чырвонага колеру з кантам і пражылкамі жоўтага колеру. Верхняя і ніжняя часткі факела знаходзяцца на ўзроўні контуру зямнога шара. Верхняя частка агню ўздымаецца над аблямоўкай.

3. На аблямоўку нанесены надпіс «МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» белага колеру.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

26.09.2005 № 456

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

20.08.2026 № 279)

ВЫЯВА
геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства спорту

 

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб флагу Міністэрства спорту

1. Флаг Міністэрства спорту (далей – флаг) з’яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам.

2. Флаг можа размяшчацца на будынках Міністэрства спорту, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у тым ліку структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама ў службовых кабінетах Міністра спорту, яго намеснікаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Міністэрства спорту і іншых месцах, якія вызначаюцца Міністрам спорту.

Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, флага Міністэрства спорту і іншых флагаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 г. № 301-З «О государственных символах Республики Беларусь».

3. Выява флага можа выкарыстоўвацца на друкаванай, інфармацыйнай, сувенірнай, кіна-, відэа-, фота- і іншай прадукцыі, якая вырабляецца для патрэб Міністэрства спорту, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у тым ліку структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама ў іншых выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству.

4. Флаг можа выкарыстоўвацца падчас дзяржаўных свят, святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, спартыўных, спартыўна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца Міністэрствам спорту, арганізацыямі, якія ўваходзяць у яго сістэму, у тым ліку структурнымі падраздзяленнямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту, а таксама ў іншых выпадках, якія вызначаюцца Міністрам спорту.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
флага Міністэрства спорту

Флаг Міністэрства спорту ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры вонкавага і адваротнага бакоў палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема Міністэрства спорту.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

26.09.2005 № 456

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

20.08.2026 № 279)

ВЫЯВА
флага Міністэрства спорту

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

ПАЛАЖЭННЕ
аб нагрудным знаку адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь»

1. Нагрудным знакам адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – нагрудны знак) узнагароджваюцца работнікі дадзенага Міністэрства, арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, у тым ліку структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту, за значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, шматгадовую плённую працу ў сістэме Міністэрства спорту.

Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы за значныя заслугі ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту.

2. Парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам і форма пасведчання да яго ўстанаўліваюцца Міністрам спорту.

Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца згодна з загадам Міністра спорту.

3. Нагрудны знак і пасведчанне да яго ўручаюцца ва ўрачыстай абстаноўцы Міністрам спорту або па яго даручэнні адным з яго намеснікаў, кіраўнікамі арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства спорту, у тым ліку структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, якія забяспечваюць рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы фізічнай культуры і спорту.

4. Нагрудны знак носіцца на правым баку грудзей форменнага або цывільнага адзення і размяшчаецца пасля ордэнаў і медалёў, а пры адсутнасці такіх узнагарод – на іх месцы.

5. Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, якія здзейснілі наўмыснае злачынства або дапусцілі грубую дысцыплінарную правіннасць, загадам Міністра спорту могуць быць пазбаўлены нагруднага знака.

6. Запісы аб узнагароджанні нагрудным знакам і яго пазбаўленні заносяцца ў працоўную кніжку работніка.

7. Паўторнае ўзнагароджанне нагрудным знакам не ажыццяўляецца. Дублікаты нагруднага знака і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
26.09.2005 № 456
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
28.10.2019 № 399)

АПІСАННЕ
нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь»

1. Нагрудны знак адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь» (далей – нагрудны знак) уяўляе сабой круг залацістага колеру ў выглядзе зямнога шара з аблямоўкай, абведзенай кантамі.

2. Па цэнтры зямнога шара размешчаны абрыс Рэспублікі Беларусь, на якім – выява факела з сімвалічным агнём чырвонага колеру з кантам і пражылкамі залацістага колеру. Верхняя і ніжняя часткі факела знаходзяцца на ўзроўні контуру зямнога шара. Верхняя частка агню ўздымаецца над аблямоўкай.

На аблямоўку нанесены рэльефны надпіс «ЗА РАЗВІЦЦЁ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ І СПОРТУ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ».

3. Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню. На ім размешчаны рэльефны надпіс «МІНІСТЭРСТВА СПОРТУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» у тры радкі.

4. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай залацістага колеру, на якой размешчана стужка чырвонага колеру.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Памеры нагруднага знака: вышыня – 60 мм, дыяметр падвескі – 30 мм, вышыня калодкі – 23 мм, шырыня калодкі – 28 мм.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

26.09.2005 № 456

(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта

Рэспублікі Беларусь

20.08.2026 № 279)

ВЫЯВА
нагруднага знака адзнакі Міністэрства спорту «За развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь»

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.