Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.11.2024
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

13 снежня 2004 г. № 601

Аб дзейнасці фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

Изменения и дополнения:

Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2007 г. № 103 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 53, 1/8385);

Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2007 г. № 527 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 252, 1/9038);

Указ Президента Республики Беларусь от 16 июля 2009 г. № 383 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2009 г., № 172, 1/10867);

Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2010 г. № 360 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 170, 1/11779);

Указ Президента Республики Беларусь от 26 мая 2011 г. № 218 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 61, 1/12565);

Указ Президента Республики Беларусь от 11 января 2014 г. № 17 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 21.01.2014, 1/14748);

Указ Президента Республики Беларусь от 25 мая 2015 г. № 214 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.05.2015, 1/15818);

Указ Президента Республики Беларусь от 24 января 2017 г. № 23 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.01.2017, 1/16876);

Указ Президента Республики Беларусь от 10 января 2018 г. № 11 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 13.01.2018, 1/17461);

Указ Президента Республики Беларусь от 16 августа 2019 г. № 309 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 22.08.2019, 1/18524);

Указ Президента Республики Беларусь от 12 мая 2020 г. № 161 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 14.05.2020, 1/18991);

Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2021 г. № 202 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 05.06.2021, 1/19707);

Указ Президента Республики Беларусь от 22 мая 2023 г. № 148 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 24.05.2023, 1/20862);

Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2023 г. № 350 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 12.11.2023, 1/21095)

 

1. Зацвердзіць:

Палажэнне аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (прыкладаецца);

склад савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (прыкладаецца).

2. Прызнаць страціўшымі сілу:

частку другую пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1998 г. № 211 «Аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» (Збор дэкрэтаў, указаў Прэзідэнта і пастаноў Урада Рэспублікі Беларусь, 1998 г., № 11, арт. 292; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 23, 1/2435; 2002 г., № 64, 1/3728);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2002 г. № 279 «Аб зацвярджэнні складу савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 64, 1/3728).

3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

А.Лукашэнка

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.12.2004 № 601
(у рэдакцыі Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
10.11.2023 № 350)

ПАЛАЖЭННЕ
аб фондзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

1. Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва (далей – фонд) створаны ў мэтах падтрымкі аховы гісторыка-культурнай спадчыны, захавання і развіцця нацыянальных культурных традыцый, ажыццяўлення культурных праектаў, падтрымкі музейнай і бібліятэчнай справы, папулярызацыі і распаўсюджвання беларускай нацыянальнай культуры.

2. Крыніцы фарміравання фонду:

сродкі рэспубліканскага бюджэту, якія прадугледжваюцца Міністэрству культуры на падтрымку культуры і мастацтва;

адлічэнні за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурныя каштоўнасці або на зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

кампенсацыі за шкоду, прычыненую гісторыка-культурным каштоўнасцям або зонам аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;

бязвыплатная (спонсарская), у тым ліку замежная, дапамога, ахвяраванні;

іншыя крыніцы, не забароненыя заканадаўствам.

3. Сродкі фонду могуць быць накіраваны:

3.1. на ажыццяўленне культурных праектаў па:

рэалізацыі мер, накіраваных на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, ажыццяўленне іншых мерапрыемстваў па зберажэнні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны;

рэалізацыі культурных мерапрыемстваў, стварэнні твораў сцэнічнага мастацтва, якія спрыяюць захаванню нацыянальных духоўных традыцый і прагрэсіўнаму развіццю беларускай культуры;

арганізацыі і правядзенні культурных мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне дзяцей і моладзі на аснове лепшых твораў мастацтва, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення;

рэалізацыі сацыяльных праектаў і мерапрыемстваў для асобных катэгорый грамадзян (дзеці-сіроты, інваліды, састарэлыя і іншыя);

стварэнні экспазіцый музеяў у мэтах укаранення павагі да дзяржаўнасці, беражлівых адносін да культурнай спадчыны і традыцый беларускага народа;

вяртанні культурных каштоўнасцей і набыцці кніжных помнікаў;

3.2. на выплату штогадовых прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (далей – прэмія (спецыяльная прэмія).

4. Фінансаванне культурных праектаў, указаных у абзацы другім падпункта 3.1 пункта 3 гэтага Палажэння, ажыццяўляецца са сродкаў, прадугледжаных у абзацах трэцім–шостым пункта 2 гэтага Палажэння, на ўмовах раўнадолевага сафінансавання дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі.

5. Па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прынятым на аснове абгрунтаванай прапановы савета фонду, якая адобрана Міністэрствам культуры, могуць быць вызначаны іншыя напрамкі фінансавання за кошт сродкаў фонду, у тым ліку на ўмовах, не прадугледжаных гэтым Палажэннем.

6. Крытэрыямі адбору прапаноў для фінансавання за кошт сродкаў фонду ў адпаведнасці з напрамкамі, вызначанымі ў падпункце 3.1 пункта 3 гэтага Палажэння, з’яўляюцца:

высокая сацыяльна-культурная значнасць прапаноў для Рэспублікі Беларусь;

арыгінальнасць і наватарскі характар прапаноў;

накіраванасць прапаноў на захаванне, развіццё і папулярызацыю беларускай нацыянальнай культуры;

плануемыя вынікі рэалізацыі прапаноў, перспектывы іх выкарыстання ў культурнай дзейнасці, чакаемы сацыяльны і (або) эканамічны эфект;

наяўнасць у прэтэндэнта на атрыманне сродкаў фонду кадравых і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў для паспяховай рэалізацыі прапаноў на працягу года, у якім выдзяляюцца сродкі фонду;

зацікаўленасць у рэалізацыі прапаноў (у тым ліку ў яе сафінансаванні) дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

7. Сродкі фонду размяркоўвае савет фонду, у склад якога ўваходзяць работнікі культуры і творчыя работнікі, а таксама прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.

Члены савета фонду ажыццяўляюць сваю дзейнасць на бязвыплатнай аснове і не маюць права паведамляць асобам, якія не ўваходзяць у склад савета фонду, інфармацыю аб выніках пасяджэнняў савета фонду.

Склад савета фонду зацвярджаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і падлягае перыядычнай ратацыі не менш чым на адну трэць сваіх членаў не радзей чым адзін раз у пяць гадоў. Савет фонду ўзначальвае старшыня, які нясе персанальную адказнасць перад Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь за забеспячэнне дзейнасці савета фонду ў адпаведнасці з гэтым Палажэннем. У выпадку адсутнасці старшыні савета фонду на пасяджэнні старшынствуе намеснік старшыні савета фонду.

Савет фонду прымае рашэнні аб:

размеркаванні сродкаў фонду (з улікам падтрымкі ўсіх або большасці рэгіёнаў);

рэкамендацыі саіскальнікаў прэміі (спецыяльнай прэміі) на прысуджэнне прэміі (спецыяльнай прэміі);

пазбаўленні асобы, якой прысуджана прэмія (спецыяльная прэмія), звання лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі) і пакрыцці сродкаў, якія выплачаны ў выглядзе прэміі (спецыяльнай прэміі);

аднаўленні асобы, пазбаўленай звання лаўрэата прэміі (спецыяльнай прэміі), у правах асобы, якая з’яўлялася лаўрэатам прэміі (спецыяльнай прэміі).

Рашэнне савета фонду з’яўляецца канчатковым і не падлягае перагляду.

8. Для фінансавання культурных праектаў за кошт сродкаў фонду па напрамках, вызначаных у падпункце 3.1 пункта 3 гэтага Палажэння, дзяржаўныя органы, арганізацыі культуры, установы адукацыі, грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі (далей, калі не вызначана іншае, – арганізацыі) падаюць у Міністэрства культуры штогод да 15 жніўня года, папярэдняга году, у якім выдзяляюцца сродкі фонду, наступныя дакументы:

заяўку на фінансаванне культурнага праекта (далей, калі не вызначана іншае, – заяўка), якая ўключае назву культурнага праекта, твора сцэнічнага мастацтва, культурнай каштоўнасці, кніжнага помніка, абгрунтаванне ў адпаведнасці з крытэрыямі адбору, устаноўленымі ў пункце 6 гэтага Палажэння, тэрміны і этапы ажыццяўлення культурнага праекта, стварэння твора сцэнічнага мастацтва або вяртання культурнай каштоўнасці, набыцця кніжнага помніка, звесткі аб бягучым фінансава-эканамічным становішчы арганізацыі і аб атрыманні (неатрыманні) ёю сродкаў фонду ў мінулым;

каштарыс расходаў;

заключэнні, якія пацвярджаюць зацікаўленасць арганізацый у рэалізацыі культурнага праекта, стварэнні твора сцэнічнага мастацтва або вяртанні культурнай каштоўнасці, набыцці кніжнага помніка;

копію статута арганізацыі (за выключэннем дзяржаўных органаў) без натарыяльнага засведчання (іншага ўстаноўчага дакумента пры ажыццяўленні дзейнасці не на падставе статута);

копіі дакументаў, якія сведчаць асобу аўтара культурнага праекта або твора сцэнічнага мастацтва і кіраўніка арганізацыі;

абгрунтаваную праграму навукова-даследчых і праектных работ або навукова-праектную дакументацыю на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях (з заяўкай на рэалізацыю мер, накіраваных на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, ажыццяўленне іншых мерапрыемстваў па зберажэнні і памнажэнні гісторыка-культурнай спадчыны);

тэкст п’есы, лібрэта (з заяўкай на стварэнне твора сцэнічнага мастацтва);

копію, фота- ці відэавыяву культурнай каштоўнасці, кніжнага помніка (з заяўкай на вяртанне культурнай каштоўнасці, набыццё кніжнага помніка).

9. Заяўкі арганізацый, якія падпарадкоўваюцца рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, належаць узгадненню з адпаведнымі органамі дзяржаўнага кіравання, іншых прэтэндэнтаў – з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі.

Арганізацыі, якія падпарадкоўваюцца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам абласнога і базавага тэрытарыяльных узроўняў, штогод прадстаўляюць на ўзгадненне з абласнымі (Мінскім гарадскім) выканаўчымі камітэтамі не менш за дзве заяўкі.

Міністэрства культуры мае права запатрабаваць у арганізацый іншыя матэрыялы, неабходныя для прыняцця саветам фонду абгрунтаванага рашэння аб падтрымцы заяўкі.

10. Прадстаўленне дакументаў на выплату штогадовых прэмій (спецыяльных прэмій) праводзіцца ў парадку, прадугледжаным Палажэннем аб прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2009 г. № 384.

11. Дакументы, якія не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаным у пункце 8 гэтага Палажэння, саветам фонду не разглядаюцца і не пазней за 15 працоўных дзён з даты паступлення вяртаюцца арганізацыі, якая іх накіравала. Датай паступлення дакументаў лічыцца дата іх рэгістрацыі ў Міністэрстве культуры.

12. Кіраўнікі арганізацый, якія падаюць заяўкі, абавязаны забяспечыць:

накіраванне заявак у тэрміны, вызначаныя ў абзацы першым пункта 8 гэтага Палажэння;

аб’ектыўнасць і дакладнасць дакументаў, якія прыкладаюцца да заявак, і змешчаных у іх звестак;

падачу заявак у адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі гэтым Палажэннем.

Кіраўнікі арганізацый, якія падаюць заяўкі, нясуць персанальную адказнасць за невыкананне абавязкаў, прадугледжаных у частцы першай гэтага пункта.

13. Пададзеныя заяўкі накіроўваюцца Міністэрствам культуры на разгляд экспертнай камісіі, у склад якой уваходзяць прадстаўнікі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, творчых саюзаў, а таксама вядомыя работнікі культуры і творчыя работнікі, педагагічныя работнікі ўстаноў адукацыі.

Склад экспертнай камісіі вызначаецца Міністэрствам культуры і падлягае перыядычнай ратацыі не менш чым на адну трэць сваіх членаў не радзей чым адзін раз у пяць гадоў. Экспертную камісію ўзначальвае старшыня. У выпадку адсутнасці старшыні экспертнай камісіі на пасяджэнні старшынствуе намеснік старшыні экспертнай камісіі.

У перыяд з 15 па 31 жніўня года, папярэдняга году, у якім выдзяляюцца сродкі фонду, экспертная камісія разглядае заяўкі і па выніках разгляду прадстаўляе савету фонду рашэнне аб мэтазгоднасці выдзялення сродкаў фонду.

Пасяджэнне экспертнай камісіі лічыцца правамоцным, калі ў ім удзельнічае не менш за палову яе членаў. Рашэнне прымаецца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных членаў камісіі, афармляецца пратаколам за подпісам старшыні камісіі або асобы, якая старшынствавала на пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласавалі старшыня камісіі або асоба, якая старшынствавала на пасяджэнні.

Пры неабходнасці да ўдзелу ў разглядзе заявак могуць прыцягвацца спецыялісты дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія не ўваходзяць у склад экспертнай камісіі.

Рашэнне экспертнай камісіі носіць рэкамендацыйны характар.

Члены экспертнай камісіі, спецыялісты арганізацый, прыцягнутыя да ўдзелу ў разглядзе заявак, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на бязвыплатнай аснове і не маюць права паведамляць асобам, якія не ўваходзяць у склад камісіі, інфармацыю аб ходзе і выніках разгляду заявак.

Член экспертнай камісіі, які з’яўляецца аўтарам (кіраўніком) культурнага праекта, мерапрыемства або мае сваяцкія ці прафесійныя сувязі з такімі асобамі, не мае права ўдзельнічаць у пасяджэнні экспертнай камісіі.

Звесткі па кандыдатурах аўтараў (кіраўнікоў) культурных праектаў, рэкамендаваных экспертнай камісіяй, не пазней за пяць працоўных дзён з даты правядзення пасяджэння экспертнай камісіі накіроўваюцца Міністэрствам культуры ў Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь для правядзення ў дачыненні да іх адпаведнай праверкі.

14. Да 20 кастрычніка года, папярэдняга году, у якім выдзяляюцца сродкі фонду, заяўкі разглядаюцца на пасяджэнні савета фонду на конкурснай аснове. Падтрымка заявак ажыццяўляецца ў выглядзе поўнага або частковага фінансавання.

Пасяджэнне савета фонду лічыцца правамоцным, калі ў ім удзельнічае не менш за палову членаў савета фонду. Рашэнне прымаецца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў прысутных членаў савета фонду, афармляецца пратаколам за подпісам старшыні савета фонду або асобы, якая старшынствавала на пасяджэнні. У выпадку роўнасці галасоў прынятым лічыцца рашэнне, за якое прагаласавалі старшыня савета фонду або асоба, якая старшынствавала на пасяджэнні.

Пры неабходнасці да ўдзелу ў рабоце савета фонду прыцягваюцца члены экспертнай камісіі, спецыялісты арганізацый, якія прымалі ўдзел у разглядзе заявак.

Член савета фонду, які з’яўляецца аўтарам (кіраўніком) культурнага праекта, мерапрыемства або мае сваяцкія ці прафесійныя сувязі з такімі асобамі, не мае права ўдзельнічаць у пасяджэнні савета фонду.

15. Па выніках пасяджэння савета фонду Міністэрства культуры ва ўстаноўленым парадку рыхтуе праект распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб зацвярджэнні рашэння савета фонду (далей – праект распараджэння), узгадняе яго з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і да 15 лістапада года, папярэдняга году, у якім выдзяляюцца сродкі фонду, уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь да 5 снежня года, папярэдняга году, у якім выдзяляюцца сродкі фонду, ва ўстаноўленым парадку ўносіць праект распараджэння на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Да праекта распараджэння прыкладаюцца звесткі па кожнай кандыдатуры аўтараў (кіраўнікоў) культурных праектаў, падрыхтаваныя Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь у выніку праведзенай у дачыненні да іх праверкі.

16. Арганізацыі, якім выдзелены сродкі фонду ў адпаведнасці з напрамкамі, вызначанымі ў падпункце 3.1 пункта 3 гэтага Палажэння, не пазней за 15 студзеня года, што ідзе за годам, у якім выдзелены сродкі фонду, накіроўваюць у Міністэрства культуры справаздачы аб рэалізацыі прапаноў гэтых арганізацый і аб расходаванні сродкаў фонду з прадстаўленнем першасных уліковых і справаздачных дакументаў.

Міністэрства культуры штогод не пазней за 1 сакавіка года, што ідзе за годам, у якім выдзелены сродкі фонду, накіроўвае Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь справаздачу аб дзейнасці фонду ў мінулым годзе.

17. Міністэрства фінансаў у адпаведнасці з заяўкай Міністэрства культуры штогод пры фарміраванні праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год прадугледжвае Міністэрству культуры сродкі на падтрымку культуры і мастацтва.

18. Арганізацыйна-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці фонду, накапленне і расходаванне сродкаў фонду ажыццяўляюцца Міністэрствам культуры.

19. Адказнасць за выкананне патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні сродкаў фонду, якія выдзяляюцца на мэты, прадугледжаныя гэтым Палажэннем, ускладаецца на Міністэрства культуры.

20. Кіраўнікі арганізацый, якім выдзелены сродкі фонду, нясуць персанальную адказнасць за мэтавае выкарыстанне гэтых сродкаў і асваенне іх у поўным аб’ёме.

21. У выпадку, калі выдзеленыя сродкі фонду не былі выкарыстаны, арганізацыя вяртае іх на рахунак, з якога яны атрыманы.

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Указ Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
13.12.2004 № 601
(у рэдакцыі
Указа Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь
16.08.2019 № 309)

СКЛАД
савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

Карчэўская
Наталля Уладзіміраўна

рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў», кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт (старшыня савета фонду)

Бузоўскі
Ігар Іванавіч

намеснік Міністра інфармацыі (намеснік старшыні савета фонду), кандыдат сацыялагічных навук

Манакова
Людміла Мікалаеўна

кансультант упраўлення прафесійнага мастацтва галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры (сакратар савета фонду)

Бахановіч
Аляксандр Генадзьевіч

першы намеснік Міністра адукацыі, доктар тэхнічных навук, дацэнт

Брэль
Віталій Пятровіч

начальнік ўпраўлення культуры Мінскага гарвыканкама

Данільчык
Алена Валерыянаўна

начальнік аддзела фінансавання культуры і сродкаў масавай інфармацыі галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў

Заўгародняя
Інга Сяргееўна

начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама

Касцючэнка
Канстанцін Аляксандравіч

дацэнт кафедры скульптуры ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў»

Козіч
Алена Мікалаеўна

намеснік начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама

Лойка
Аляксандр Часлававіч

дырэктар установы «Музей «Замкавы комплекс «Мір»

Ляйко
Юрый Аляксандравіч

дырэктар установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

Пяткевіч
Іосіф Еўстаф’евіч

начальнік упраўлення адукацыі і сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Раінчык
Васілій Пятровіч

рэпетытар па вакале дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы «Маладзёжны тэатр эстрады», народны артыст Беларусі

Румак
Аляксандр Аляксеевіч

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей

Сарокіна
Ілона Уладзіміраўна

дырэктар установы культуры «Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна»

Эйсмант
Наталля Мікалаеўна

прэс-сакратар Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Яфрэмаў
Аляксандр Васільевіч

кінарэжысёр, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», народны артыст Беларусі

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.
bool(false)