![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 1997 г. № 40
Аб фінансаванні перыядычных выданняў
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21 июля 1997 г. № 911
У мэтах дзяржаўнай падтрымкі перыядычных выданняў у 1997 годзе Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Ажыццявіць праз Дзяржаўны камітэт па друку са сродкаў рэспубліканскага бюджэту фінансавыя датацыі газетам і часопісам згодна з дадаткам.
2. Дзяржаўнаму камітэту па друку па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў у месячны тэрмін зацвердзіць парадак фінансавання газет і часопісаў з улікам аптымальных квот, у межах якіх могуць ажыццяўляцца датацыі з рэспубліканскага бюджэту.