![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 чэрвеня 2015 г. № 481
Аб змяненні складаў камісій
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Унесці ў склад беларускай часткі беларуска-літоўскай Сумеснай камісіі, створанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2010 г. № 1782 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 301, 5/32960), наступныя змяненні:
1.1. уключыць у склад дадзенай Сумеснай камісіі Манжосаву Кацярыну Сяргееўну – начальніка сектара аддзела ўпраўлення дэлімітацыі і дэмаркацыі дзяржаўнай граніцы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, выключыўшы з яго А.У.Шарыпава;