Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
20 сакавіка 2014 г. № 239
Аб зацвярджэнні Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб развіцці выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 26 мая 1995 года
У адпаведнасці з артыкулам 21 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «О международных договорах Республики Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне аб развіцці выставачна-кірмашовай і кангрэснай дзейнасці ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 26 мая 1995 года, падпісаны ў г. Санкт-Пецярбургу 20 лістапада 2013 года.