![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 кастрычніка 2001 г. № 1503
Аб выдзяленні грашовых сродкаў сельскагаспадарчым арганізацыям Полацкага раёна
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2001 годзе сельскагаспадарчым арганізацыям Полацкага раёна за кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы», 100 млн. рублёў на пакрыццё затрат па фарміраванню асноўнага статка.