![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 снежня 2000 г. № 1910
Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі арганізацый алейна-тлушчавай галіны рэспублікі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 2000 годзе са сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі, прадугледжаных на расходы «Іншыя субсідыі на неадкладныя патрэбы»:
на тэрмін да 1 снежня 2001 г. Гомельскаму тлушчаваму камбінату, адкрытым акцыянерным таварыствам «Віцебскі алейнаэкстракцыйны завод» і «Мінскі маргарынавы завод» на папаўненне ўласных абаротных сродкаў і разлікі за сыравіну і дадатковыя матэрыялы пазыкі ў сумах адпаведна 100, 350 і 50 млн. рублёў пад працэнты ў памеры 0,1 базавай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка;