![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2000 г. № 1460
Аб прадастаўленні К.А.Сумару паўнамоцтваў на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасть
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага падатковага камітэта Рэспублікі Беларусь Сумара Канстанціна Андрэевіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Манголіі аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у дачыненні да падаткаў на даходы і маёмасць.