Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.04.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 красавіка 2026 г. № 34

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца, дзе знаходзіўся гарадскі асабняк» у гарадскім парку ў г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» па вул. Дзікуна, 99 у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
07.04.2026 № 34

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца, дзе знаходзіўся гарадскі асабняк» у гарадскім парку ў г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца, дзе знаходзіўся гарадскі асабняк» у гарадскім парку ў г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Месца, дзе знаходзіўся гарадскі асабняк» у гарадскім парку ў г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000566.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Спеціялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву Шклоўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на выснове навукова-даследчых работ па месцы знаходжання былога гарадскога асабняка.

6. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення і даследавання магчымых археалагічных артэфактаў.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным і паўднёвым усходзе, поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725850100001002692 праз кропкі 2–3 да кропкі 4;

на паўднёвым і паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж агароджы спартыўнай пляцоўкі праз кропку 5 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

выкананне земляных і будаўнічых работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

9. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, размешчанай у межах зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

10. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні, паўднёвым і паўночным захадзе, паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725850100001002692 праз кропкі 6–7–8 да кропкі 1;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) праз кропку 5 да кропкі 4.

11. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вокавай мяжы фундаменту будынка, размешчанага на тэрыторыі гарадскога парку згодна каардынатам 54.211264, 30.289101.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, у межах былога сядзібнага парку.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 па мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання тэрыторыі гарадскога парку праз кропкі 10–11–12–13–14–15–16–17–18–19–6–4–3–2–1–8–7–20–21–22–23 да кропкі 9.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя атракцыёнаў і пракладкі інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, знішчэння гістарычнай сажалкі, да пашкоджання ці знішчэння дрэў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Месца, дзе знаходзіўся
гарадскі асабняк» у гарадскім парку
ў г. Шклове Шклоўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
07.04.2026 № 34

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» па вул. Дзікуна, 99 у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой сінагогі» па вул. Дзікуна, 99 у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былой сінагогі» па вул. Дзікуна, 99 у г. Шклове Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000567.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Шклоўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 725850100001004096 для абслугоўвання навучальнага корпуса, які размешчаны ў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка праз кропкі 1–2–3–4–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рэканструкцыі) падземных інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Дзікуна да кропкі 6;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход да вугла фасада будынка па вул. Дзікуна, 97 да кропкі 7; далей уздоўж паўднёва-заходняга і паўднёва-ўсходняга фасадаў гэтага будынка праз кропку 8 да кропкі 9;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы ўсход уздоўж фасада будынка гаражоў да кропкі 10;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзікуна, 97 да кропкі 11; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 12; далей перпендыкулярна на паўднёвы захад да кропкі 5.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рэканструкцыі) падземных інжынерных камунікацый;

будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да дысгарманічнай пабудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне земляных і будаўнічых работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена ў мэтах рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, размешчанай на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па межах ахоўнай зоны праз кропкі 8–9–10–11 да кропкі 12;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходніх межаў зямельных участкаў па вул. Дзікуна, 101, 97 да кропкі 13;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзікуна, 97 да кропкі 14;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўднёвы захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзікуна, 97 да кропкі 7.

13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Дзікуна да кропкі 24;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж межаў зямельнага ўчастка па вул. Дзікуна, 98, кв. 1 праз кропку 15 да кропкі 16; далей на паўднёвы захад да перасячэння з вуглавой кропкай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай (участак № 1) да кропкі 17;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж межаў зямельных участкаў па вул. Савецкай (участак № 1), вул. Дняпроўскай, 15 праз кропкі 18–19–20–21 да кропкі 22;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на паўночны ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Дзікуна, 94 да кропкі 23.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні больш за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

рэканструкцыя дысануючых будынкаў і збудаванняў з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння;

дэмантаж і істотнае змяненне каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (старажытная частка жылога дома па вул. Дзікуна, 101);

змена трасіроўкі і шырыні прылеглых вуліц гістарычных кварталаў (вул. Дзікуна і вул. Дняпроўскай);

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Будынак былой
сінагогі» па вул. Дзікуна, 99
у г. Шклове Шклоўскага раёна
Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.