![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2025 г. № 133
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак былой вадацяжнай вежы (ліцер 11Б4/к), будынак лячэбнага корпуса (інв. № 700/С-14112)» па вул. Сурганава, 41 у г. Магілёве Магілёўскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак былой вадацяжнай вежы (ліцер 11Б4/к), будынак лячэбнага корпуса (інв. № 700/С-14112)» па вул. Сурганава, 41 у г. Магілёве Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
Р.І.Чарнецкі |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак былой вадацяжнай вежы (ліцер 11Б4/к), будынак лячэбнага корпуса (інв. № 700/С-14112)» па вул. Сурганава, 41 у г. Магілёве Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак былой вадацяжнай вежы (ліцер 11Б4/к), будынак лячэбнага корпуса (інв. № 700/С-14112)» па вул. Сурганава, 41 у г. Магілёве Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс будынкаў Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы: будынак былой вадацяжнай вежы (ліцер 11Б4/к), будынак лячэбнага корпуса (інв. № 700/С-14112)» па вул. Сурганава, 41 у г. Магілёве Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000775.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе ўстановы аховы здароўя «Магілёўскі абласны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастка, прызначанага для ўтрымання і абслугоўвання лячэбных карпусоў і аб’ектаў гаспадарчага прызначэння, у межах якога размешчаны элементы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па межах мэтавага зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 740100000001000281 ад кропкі 1 праз кропкі 2–3–4–5–6–7–8–9–10–11 да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, дэмантаж, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў успрымання;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
будаўнічыя работы ў адносінах да дысаніруючай забудовы, якія прадугледжваюць павелічэнне яе памерных параметраў;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
выкананне земляных і меліярацыйных работ без забеспячэння археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па межах зямельнага ўчастка з кадастравым нумарам 740100000001000345 праз кропкі 5–13–12 да кропкі 7 і далей на поўнач па усходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 6.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за існуючы будынак харчаблока і з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;
рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, якая прадугледжвае павелічэнне іх памерных параметраў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена ў мэтах захавання існуючага прыроднага асяроддзя і прыродных панарам наваколля, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на ўсход уздоўж паўднёвага боку вул. Ніжняя Карабанаўская да перакрыжавання з заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 1;
на ўсходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на поўдзень уздоўж заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропкі 11–10 да кропкі 9;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на захад да перакрыжавання з вул. Сурганава да кропкі 15;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўнач уздоўж усходняга боку вул. Сурганава да кропкі 14.
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў;
будаўніцтва транспартных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ




