Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.11.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 кастрычніка 2025 г. № 127

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-18257) па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-18257) па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.10.2025 № 127

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-18257) па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-18257) па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Свята-Пакроўская царква» (інв. № 621/С-18257) па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000485.

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным прыватным унітарным прадпрыемствам «ГАЗБУДПРАЕКТ» па заказе прыходу храма Покрыва Прасвятой Багародзіцы ў в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па межах брукаванай пляцоўкі вакол царквы і пешаходнай сувязі з ёй.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж брукаванай дарожкі праз кропкі 2–3 да кропкі 4;

на поўдні, захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 уздоўж брукаванай пляцоўкі вакол царквы праз кропкі 5–6–7–8–9–10–11 да кропкі 1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэнняў, пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

добраўпарадкаванне і (або) азеляненне з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў, якія, у тым ліку, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 па вонкавай мяжы мураванай царкоўнай агароджы праз кропкі 13–14–15–16–17–18–19–20–2–3 да кропкі 12.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (званіца, капліца-пахавальня, капліца, мураваная агароджа), яго рэканструкцыя і рэстаўрацыя без захавання і аднаўлення гістарычнага аблічча на падставе комплексных навуковых даследаванняў;

замена (дэмантаж) гістарычных надмагільных помнікаў і агароджаў (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці, наяўнасць якіх пацверджана фактычна;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, якія прылягаюць да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

13. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на поўнач у створы з заходняй мяжой зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 1 і далей па гэтай мяжы да кропкі 22;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па паўночнай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 1 і далей у створы з гэтай мяжой да кропкі 17;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 па заходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 16–15 да кропкі 14;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 14 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 21.

14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень па паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 2 да кропкі 24;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 уздоўж вул. Садовай да кропкі 25;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Садовай, 4 да кропкі 26;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 па паўночна-заходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Садовай, 4, 2 праз кропкі 27–28 да кропкі 23.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў без выкарыстання традыцыйных аб’ёмна-прасторавых і колеравых рашэнняў, а таксама без уласцівых гістарычнаму асяроддзю будаўнічых матэрыялаў;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

усталяванне з боку зямельных участкаў агароджы без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі, за выключэннем аб’ектаў, якія забяспечваюць спрыяльнае і бяспечнае асяроддзе жыццядзейнасці насельніцтва.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

16. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена для забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання навакольнага асяроддзя і ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

17. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 уздоўж мясцовага праезду праз кропкі 29–30 да кропкі 31;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 31 уздоўж праезнай часткі вул. Садовай праз кропку 32 да кропкі 24;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 па мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 23.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне ці азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Свята-Пакроўская
царква» (інв. № 621/С-18257)
па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа
Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Свята-Пакроўская
царква» (інв. № 621/С-18257)
па вул. Садовай, 1А ў в. Вялікая Ліпа
Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці

ТАБЛІЦА КААРДЫНАТ ПАВАРОТНЫХ КРОПАК

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты
(даўгата, шырата)

№ п.к.

Геаграфічныя каардынаты
(даўгата, шырата)

1

53.242753, 26.499541

17

53.243332, 26.498938

2

53.242764, 26.500032

18

53.243318, 26.499429

3

53.242728, 26.500029

19

53.243221, 26.499882

4

53.242714, 26.499539

20

53.243090, 26.500008

5

53.242631, 26.499453

21

53.242422, 26.498130

6

53.242618, 26.499198

22

53.243387, 26.498074

7

53.242640, 26.499085

23

53.242419, 26.499085

8

53.242724, 26.499024

24

53.241984, 26.499426

9

53.242786, 26.499056

25

53.241680, 26.498670

10

53.242807, 26.499174

26

53.242329, 26.498152

11

53.242818, 26.499480

27

53.242399, 26.498399

12

53.242576, 26.499968

28

53.242433, 26.498879

13

53.242491, 26.499528

29

53.242412, 26.499616

14

53.242496, 26.498959

30

53.242451, 26.499834

15

53.242554, 26.498922

31

53.242550, 26.500056

16

53.243277, 26.498887

32

53.242337, 26.500013

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.