Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 01.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 сакавіка 2025 г. № 27

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі), размешчаных у г. Міёры і г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на пл. Паўшых барацьбітоў у г. Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Леніна ў г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.03.2025 № 27

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на пл. Паўшых барацьбітоў у г. Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на пл. Паўшых барацьбітоў у г. Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» на пл. Паўшых барацьбітоў у г. Міёры Міёрскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000552.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова» па заказе ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе мяжы, рэжымаў яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах тэрыторыі, выдзеленай бартавым каменем, дзе знаходзяцца пахаванні, архітэктурна-планіровачныя элементы брацкай магілы, элементы азелянення і добраўпарадкавання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

узвядзенне будынкаў, збудаванняў;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку іх рамонт і рэканструкцыя са зменай формы, характару матэрыялаў і каляровага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных камунікацый для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

10. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 5–6–7–8–9–5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рамонту існуючых і пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
на пл. Паўшых барацьбітоў у г. Міёры
Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
17.03.2025 № 27

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Леніна ў г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» на вул. Леніна ў г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» на вул. Леніна ў г. Дзісна Міёрскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000556.

3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П. Шмырова» па заказе ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Міёрскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе мяжы, рэжымаў яе ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах існуючай агароджы, дзе знаходзяцца пахаванні рэшткаў воінаў, архітэктурна-планіровачныя элементы брацкай магілы, элементы азелянення і добраўпарадкавання.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў, збудаванняў і ажыццяўленне пахаванняў, не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементам, у тым ліку іх рамонт і рэканструкцыя са зменай формы, характару матэрыялаў і каляровага рашэння;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя пракладкі неабходных камунікацый для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе найлепшага зрокавага ўспрымання.

10. Мяжой тэрыторыі ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе на ўсход уздоўж існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 20 метраў ад яе ад кропкі 5 да кропкі 6;

на усходзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўдзень уздоўж існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 7 метраў ад яе ад кропкі 6 да кропкі 7;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе на захад уздоўж існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 20 метраў ад яе ад кропкі 7 да кропкі 8;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе на поўнач уздоўж існуючай агароджы брацкай магілы на адлегласці 20 метраў ад яе ад кропкі 8 да кропкі 5.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рамонту існуючых і пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, за выключэннем аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
на вул. Леніна ў г. Дзісна
Міёрскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.