Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

17 лютага 2025 г. № 11

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Р.І.Чарнецкі

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

17.02.2025 № 11

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000372.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Мінскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах агароджы брацкай магілы, дзе размешчаны воінскія пахаванні, абеліск, магіла Героя Савецкага Саюза Ішуціна Н.Ф. з помнікам, элементы азелянення і добраўпарадкавання.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж вонкавай мяжы агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі 2–3–4 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці ад яе 15 м да кропкі 6;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход уздоўж праезнай часткі няцотнага боку вул. Ішуціна да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень уздоўж праезнай часткі цотнага боку вул. Ішуціна да кропкі 8;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад паралельна агароджы брацкай магілы на адлегласці ад яе 10 м да кропкі 5.

12. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва (рэканструкцыі, рамонту) транспартных камунікацый;

усталяванне ці размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.