![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 33
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом, два флігелі, стайня, брама, парк» па вул. Калгаснай у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом, два флігелі, стайня, брама, парк» па вул. Калгаснай у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом, два флігелі, стайня, брама, парк» па вул. Калгаснай у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом, два флігелі, стайня, брама, парк» па вул. Калгаснай у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Комплекс былой сядзібы «Альберцін»: сядзібны дом, два флігелі, стайня, брама, парк» па вул. Калгаснай у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000499.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Рута Уладзіславам Карлавічам па заказе дзяржаўнай установы «Слонімскі міжгаліновы раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).
Межы зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай захаваўшайся тэрыторыі сядзібы.
Тэрыторыя ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-12-13-14-15-16-1 згодна з дадаткам 1.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых падземных інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя, рамонт існуючай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі, гістарычнага пакрыцця дарог і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі існуючай сядзібнай забудовы ўздоўж вул. Паркавай да галоўнай брамы сядзібы, а таксама ўздоўж вул. Калгаснай.
13. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-16-17-18-19-20-21-22-23-24-25-26-2-1 згодна з дадаткам 1.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 9 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);
рамонт, рэканструкцыя, мадэрнізацыя існуючай забудовы вышэй за 9 метраў ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);
новае будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, па маштабу і характару архітэктуры не адпаведных гістарычнаму асяроддзю;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне з боку вул. Паркавай і вул. Калгаснай агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
16. Першы ўчастак аховы ландшафту вызначаны на поўдні ад вул. Паркавай да мяжы тэрыторыі адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін».
17. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 2-3-4-5-6-31-30-29-28-27-26-2 згодна з дадаткам 1.
18. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя размяшчэння некапітальных пабудоў экскурсійна-турыстычнага прызначэння, дзіцячых пляцовак паркавага тыпу і будаўніцтва, рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый;
будаўніцтва новых транспартных камунікацый;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ, звязаных з абслугоўваннем Слонімскай гідраэлектрастанцыі, добраўпарадкаваннем тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак).
19. Другі ўчастак зоны аховы ландшафту вызначаны на ўсходзе на тэрыторыі паміж берагавой лініяй воз. Альбярцінскае і тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
20. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 8-9-32-8 згодна з дадаткам 1.
21. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя размяшчэння некапітальных аб’ектаў добраўпарадкавання берагавой лініі возера з ужываннем характэрных традыцыйных матэрыялаў і колераў;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
1 |
53,088294 |
25,393825 |
2 |
53,088442 |
25,393042 |
3 |
53,086725 |
25,392586 |
4 |
53,086615 |
25,396309 |
5 |
53,086673 |
25,396540 |
6 |
53,096609 |
25,396711 |
7 |
53,086764 |
25,397037 |
8 |
53,088416 |
25,297428 |
9 |
53,089203 |
25,398542 |
10 |
53,090855 |
25,400516 |
11 |
53,091007 |
25,400435 |
12 |
53,090873 |
25,397906 |
13 |
53,090928 |
25,397635 |
14 |
53,091878 |
25,395527 |
15 |
53,091833 |
25,393676 |
16 |
53,091659 |
25,393622 |
17 |
53,091570 |
25,393148 |
18 |
53,091293 |
25,393134 |
19 |
53,091205 |
25,393113 |
20 |
53,090227 |
25,393145 |
21 |
53,090184 |
25,393327 |
22 |
53,089829 |
25,393295 |
23 |
53,089839 |
25,393204 |
24 |
53,089056 |
25,392902 |
25 |
53,089357 |
25,390718 |
26 |
53,088893 |
25,390484 |
27 |
53,088954 |
25,389945 |
28 |
53,088948 |
25,389843 |
29 |
53,087874 |
25,389358 |
30 |
53,085923 |
25,396774 |
31 |
53,086245 |
25,396879 |