|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
30 сакавіка 2023 г. № 59
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» на вул. Ф.І.Ульяніна, 16 у аграгарадку Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» на вул. Ф.І.Ульяніна, 16 у аграгарадку Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
|
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
|
Пастанова 30.03.2023 № 59 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» на вул. Ф.І.Ульяніна, 16 у аграгарадку Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» на вул. Ф.І.Ульяніна, 16 у аграгарадку Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Троіцкая царква» на вул. Ф.І.Ульяніна, 16 у аграгарадку Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000615.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыхода храма Святога Духа в. Дварэц Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’ектаў рэлігійнага (культавага) назначэння.
8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць па мяжы зямельнага ўчастка для размяшчэння аб’ектаў рэлігійнага (культавага) назначэння (кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 у адпаведнасці з дадаткам).
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый і правядзення добраўпарадкавання тэрыторыі з выкананнем патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў і ўжываннем пры рэканструкцыі нетрадыцыйных матэрыялаў і колераў, неўласцівых для гістарычнага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны, з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач паралельна заходняй мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 113 м ад яе да кропкі 9;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход паралельна паўночнай мяжы ахоўнай зоны на адлегласці 47 м ад яе да кропкі 10, далей ад кропкі 11 на ўсход праз кропку 12, далей па паўночнай сцяне гаспадарчай пабудовы да кропкі 13 і далей ад кропкі 14 да кропкі 15;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень да кропкі 5, далей ад кропкі 13 па ўсходняй сцяне гаспадарчай пабудовы да кропкі 14 і далей ад кропкі 15 да кропкі 16;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на захад у створы з паўднёвай сцяной будынка № 12 па вул. Ф.І.Ульяніна да кропкі 8.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючых аб’ектаў вышэй за 6 м ад узроўню зямлі да канька даху без выкарыстання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і каляровых рашэнняў фасадаў, архітэктурных прыёмаў;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў з санітарна-ахоўнай зонай больш за 50 м, а таксама іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца прадугледзець мерапрыемствы па нейтралізацыі дысгарманічных будынкаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
15. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.
16. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ



