![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 сакавіка 2023 г. № 39
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» па вул. Нававіленскай у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» па вул. Нававіленскай у г. Мінску (дадаецца).
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2017 г. № 48 «Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» у г. Мінску.
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» па вул. Нававіленскай у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» па вул. Нававіленскай у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян – вязняў канцэнтрацыйнага лагера «Дразды» па вул. Нававіленскай у г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай пад шыфрам 713Д000294 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «МІНСКГРАДА».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта) і іх межы.
Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе графічных і тэкставых матэрыялаў па даследаванні месца пахавання былых вязняў канцлагера, праведзенаму 52-м асобным спецыялізаваным пошукавым батальёнам Упраўлення па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў пры Міністэрстве абароны.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 305 м, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 3;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны захад да кропкі 4;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя і магчымасці мемарыялізацыі тэрыторыі, якая акружае месца пахавання ваеннапалонных і мірных грамадзян.
Ахоўная зона ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж палявой дарогі праз кропкі 6, 7, 8 да кропкі 9; далей на ўсходзе – лінія, якая ідзе на поўдзень да кропкі 10;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж агароджы на паўднёвы захад праз кропку 11 да кропкі 12;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад уздоўж падэшвы адхону праз кропкі 13, 14, 15 і 16 да кропкі 17; далей на поўдні, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе праз кропку 18 уздоўж палявой дарогі праз кропкі 19, 20 і 21 да кропкі 22; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Нававіленскай да кропкі 23;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўночны ўсход праз кропкі 24 і 25 да кропкі 5.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і наземных збудаванняў, тэматычна не звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
13. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і непасрэдна прылеглай да яе на адлегласці 50 м.
14. Мяжой тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўднёвы ўсход на адлегласці 50 м ад паўночна-ўсходняй мяжы траншэі да кропкі 27;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўднёвы захад на адлегласці 50 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы траншэі да кропкі 28;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на паўночны захад на адлегласці 50 м ад паўднёва-заходняй мяжы траншэі да кропкі 29;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўночны ўсход на адлегласці 50 м ад паўночна-заходняй мяжы траншэі да кропкі 26.
15. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.