Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.07.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 сакавіка 2022 г. № 14

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1 у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1 у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.03.2022 № 14

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1 у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1 у г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1 у г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе прыватнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Транслегіён».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе навуковых даследванняў і супадае з былой мяжой насыпных земляных валоў будынка парахавога склепа.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага захавання рэшткаў гісторыка-культурнай каштоўнасці ў сучаснай забудове паўночна-заходняй часткі горада Брэста і стварэння спрыяльных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўключана тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, за выключэннем праезнай часткі вул. Асіпенка.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,199 га.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 1 з каардынатамі 52°06'29.0'', 23°41'31.5'' на адлегласці 12 м ад паўночна-заходняй сцяны будынка парахавога склепа да кропкі 2 з каардынатамі 52°06'29.6'', 23°41'32.2'';

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 2 на адлегласці 12 м ад паўночна-ўсходняй сцяны будынка парахавога склепа да кропкі 4 з каардынатамі 52°06'28.2'', 23°41'36.2'';

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 4 на адлегласці 34 м ад паўднёва-ўсходняй сцяны будынка парахавога склепа да кропкі 5 з каардынатамі 52°06'27.0'', 23°41'35.3'';

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 5 на адлегласці 2,3 м ад паўднёва-заходняй сцяны будынка парахавога склепа, якая захавалася, да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;

новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя існуючай забудовы, у тым ліку дысгарманічнай прыбудовы, з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынка, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Рэкамендаваны работы па вынасу або нейтралізацыі дысгарманічнай прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена з мэтай стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. Тэрыторыя зоны рэгулявання забудовы ўключае сучасную забудову, якая непасрэдна прылягае да будынка парахавога склепа.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,41 га.

14. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 3 з каардынатамі 52°06'29.1'', 23°41'34.0'' па паўночнай агароджы зямельнага ўчастка па вул. Лінейнай, 16 да кропкі 6 з каардынатамі 52°06'29.9'', 23°41'35.6'';

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 6 па ўсходняй агароджы зямельных участкаў дамоў па вул. Лінейнай, 16, 14, 12 да кропкі 7 з каардынатамі 52°06'27.6'', 23°41'38.0'';

на поўдні – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 7 па паўднёвай і заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Лінейнай, 12 і паўднёвай мяжы зямельнага ўчастка па вул. Асіпенка, 9/1 праз кропку 8 з каардынатамі 52°06'26.9'', 23°41'36.2'' і кропку 9 з каардынатамі 52°06'27.2'', 23°41'35.7'' да пешаходнага тратуара вул. Асіпенка да кропкі 10 з каардынатамі 52°06'26.5'', 23°41'33.9'';

на захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 10 уздоўж вул. Асіпенка да кропкі 11 з каардынатамі 52°06'28.1'', 23°41'32.2''.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;

пасадка новых дрэў і кустоў, якія дасягаюць вышыні ў сталым узросце больш за 7 м ад узроўню зямлі.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Парахавы склеп № 2» па вул. Асіпенка, 11/1
у г. Брэсце Брэсцкай вобласці

Схема зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.