![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 мая 2016 г. № 11
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Сядзіба «Белая дача» па вул. Казінца, 76а ў г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Сядзіба «Белая дача» па вул. Казінца, 76а ў г. Мінску».
2. Прызнаць страціўшай сілу пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2009 г. № 27 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Усадьба «Белая дача» по ул. Казинца, 76а в г. Минске».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Сядзіба «Белая дача» па вул. Казінца, 76а ў г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Сядзіба «Белая дача» па вул. Казінца, 76а ў г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «3» – «Сядзіба «Белая дача» па вул. Казінца, 76а ў г. Мінску» унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000041 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказу Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, візуальнага аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
8. Плошча ахоўнай зоны складае 8,0 га.
9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – лінія даўжынёй 250 м, праведзеная ад урэза вады правага берага вадасховішча на рацэ Лошыца, якая ідзе ўздоўж палатна чыгункі на адлегласці 80 м ад крайняй рэйкі з паўднёва-ўсходняга боку;
на поўначы – лінія, якая супадае з урэзам вады правага берага вадасховішча на рацэ Лошыца;
на ўсходзе – лінія, якая супадае з вонкавым краем бардзюрнага каменя, бліжэйшага да забудовы, тратуара цотнага боку вул. Казінца;
на поўдні – лінія, якая ідзе па вонкаваму баку паўночнага бардзюрнага каменя праезда да будынка № 60 па вул. Казінца, далей на адлегласць 230 м па агароджы будынка № 62 па вул. Казінца (мяжы зямельнага ўчастка) у створы з агароджай да перасячэння з бардзюрным каменем праезда да дома № 64а па вул. Казінца, далей на 40 м на поўнач па бардзюрным камені і па ўсходняй сцяне гаражоў, далей па паўночнай сцяне гаражоў да перасячэння з умоўнай лініяй, праведзенай ўздоўж палатна чыгункі на адлегласці 80 м ад крайняй рэйкі з паўднёва-ўсходняга боку.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва, не звязанае з правядзеннем рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці:
рэстаўрацыя сядзібнага дома;
рэканструкцыя паркавай зоны на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
добраўпарадкаванне тэрыторыі.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
12. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
13. Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў:
першы ўчастак – тэхнічны калідор ўздоўж чыгуначнага палатна, насычаны інжынернымі камунікацыямі;
другі ўчастак – у межах тэрыторыі будынка № 52а па вул. Казінца, які знаходзіцца ў зоне ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
трэці ўчастак прымыкае да вул. Казінца з паўднёвага боку да тэрыторыі ахоўнай зоны.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 8,32 га, у тым ліку: плошча першага ўчастка – 3,49 га; плошча другога ўчастку – 4,25 га; плошча трэцяга ўчастка – 0,68 га.
14. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая супадае з ніжнім краем схіла чыгуначнага палатна;
на поўначы – лінія, якая супадае з мяжой зямельнага ўчастка будынка № 52а па вул. Казінца;
на ўсходзе – лінія даўжынёй 410 м, праведзеная на ўсход ад чыгуначнага палатна на адлегласці 80 метраў ад крайняй рэйкі з паўднёва-ўсходняга боку;
на поўдні – лінія, перпендыкулярная чыгуначнаму палатну, праведзеная ад мяжы тэрыторыі ахоўнай зоны да падэшвы чыгуначнага насыпу.
15. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе па падэшве чыгунанага насыпу да перасячэння з лініяй паўночнай граніцы тэрыторыі будынка № 52а па вул. Казінца;
на поўначы – лінія, якая супадае з мяжой тэрыторыі будынка № 52а па вул. Казінца, з паўднёвым кантам праезду, перпендыкулярнага вул. Казінца;
на ўсходзе – лінія на праездзе, якая злучае вонкавыя бакі ўнутраных бардзюрных каменяў тратуара уздоўж вул. Казінца;
на поўдні – лінія, якая ідзе па вонкавым баку бардзюрнага каменя уздоўж праезда і аўтастаянкі, па межах тэрыторыі гаспадарчых пабудоў будынка № 52а па вул. Казінца, далей па паўдёваму баку крайняй трубы цеплатрасы да падэшвы чыгунанага насыпу.
16. Межамі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на захадзе – лінія даўжынёй 40 м, якая ідзе у створы з усходняй сцяной гаражоў;
на поўначы – лінія даўжынёй 220 м, якая ідзе ад усходняга вугла агароджы будынка № 62 па вул. Казінца;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па агароджы будынка № 62 па вул. Казінца на адлегласць 40 м ад паўночнага ўчастку агароджы;
на поўдні – лінія, якая супадае з вонкавага краю агароджы і мяжой тэрыторыі будынка № 62 па вул. Казінца і ідзе на адлегласці 40 м ад паўночнага ўчастку агароджы.
17. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага ўчастака забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў.
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога ўчастака забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўня глебы.
На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэццяга ўчастака забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 17 м ад узроўня глебы;
змяненне характару існуючай забудовы;
санацыя зялёных насаджэнняў без праекта з навукова абгрунтаваным ландшафтным рашэннем паркавай зоны;
змяненне характару рэльефу;
размяшчэнне прамысловых і гандлёва-складскіх збудаванняў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
18. На тэрыторыі зон рэгулявання забудовы дазваляецца рамонт і рэканструкцыя існуючай забудовы без павелічэння яе павярховасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
19. Зона аховы ландшафту вызначана зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і захавання яе прыроднага асяроддзя. Зона аховы ландшафту ўключае ў сябе прыпойменную тэрыторыю ракі Лошыца, якая знаходзіцца ў басейне бачнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.
20. Плошча зоны аховы ландшафту складае 7,51 га.
21. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, праведзеная ўздоўж палатна чыгункі на адлегласці 80 м ад крайняй рэйкі з паўднёва-ўсходняга боку;
на поўначы – лінія, якая ідзе па крайняй трубе цеплатрасы, па межах тэрыторыі гаспадарчых пабудоў, бардзюрным камені тратуара уздоўж аўтастаянкі і праезда пры будынку № 52а па вул. Казінца да вонкавга боку бардзюрнага каменю тратуара ўздоўж вул. Казінца;
на ўсходзе – лінія, якая супадае з вонкавым бокам бардзюрнага каменю тратуара ўздоўж вул. Казінца да правага берага вадасховішча ракі Лошыца;
на поўдні – лінія, якая супадае з правым берагам вадасховішча ракі Лошыца.
22. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
змяненне характару ландшафту;
санацыя зялёных насаджэнняў (акрамя санітарных рубак);
пракладка транспартных камунікацый;
размяшчэнне прамысловых і гандлёва-складскіх збудаванняў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
23. На тэрыторыі зоны аховы ландшафта дазваляецца:
размяшчэнне аб’ектаў рэкрэацыі, спарта і турызма;
добраўпарадкаванне і азеляненне, аднаўленне страчаных зялёных насаджэнняў;
пракладка неабходных інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя элементаў воднай сістэмы пры ўмове захавання іх гістарычнага характару;
санітарная рубка зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
24. Межы зоны аховы культурнага пласта ўстаноўлены зыходзячы з неабходнасці захавання сведкаў матэрыяльнай культуры сядзібнага побыту.
25. Межамі зоны аховы культурнага пласта з’яўляюцца:
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж адхону на адлегласці 25 м ад вонкавага канту тратуара ўздоўж вул. Казінца;
на поўдні – умоўная лінія, якая супадае з граніцамі ахоўнай зоны ўздоўж агароджы будынка № 62 па вул. Казінца;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе па адхонах верхняй тэрасы тэрыторыі ахоўнай зоны.
Плошча зоны аховы культурнага пласта складае 2,1 га.
26. На тэрыторыяі зоны аховы культурнага пласта забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў.