Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
6 ліпеня 2017 г. № 71
Аб зацвярджэнні тыпавых вучэбных планаў па спецыяльнасцях (напрамках спецыяльнасцей)
На падставе часткі другой пункта 3 артыкула 201 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і заключэння Галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь (ліст Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 26.04.2017 № 6-16/727) Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеныя:
1.1. тыпавы вучэбны план па спецыяльнасці (напрамку спецыяльнасці) 2-16 01 02 «Дырыжыраванне (па напрамках)», напрамак спецыяльнасці 2-16 01 02-02 «Дырыжыраванне (акадэмічны хор)» для рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у дзённай форме атрымання адукацыі (на аснове агульнай базавай адукацыі 2 гады 10 месяцаў);