Официальная правовая информация |
|
Намеснік Міністра адукацыі Г.А.Бутрым 14.09.1992 |
Палажэнне аб куратару вучэбнай групы сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы
Утратило силу приказом Министерства образования Республики Беларусь от 31 мая 2007 г. № 351
1. Агульныя палажэнні
1.1. Куратар вучэбнай групы назначаецца загадам дырэктара сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы, як правіла, на ўвесь тэрмін навучання з ліку выкладчыкаў на падставе прапаноў намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце і з улікам меркаванняў калектыва групы, педагога.
1.2. Куратар вучэбнай групы працуе пад агульным кіраўніцтвам дырэктара. Непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю куратара вучэбнай групы ажыццяўляе намеснік дырэктара па выхаваўчай (вучэбнай) рабоце.