|
Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2026 г. № 112
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.
|
Міністр |
М.С.Маркаў |
|
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Гандлёвыя рады» на пл. Чырвоных Танкістаў, 2 (інв. № 121/С-14182) у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Г000180, катэгорыя «3»;
«Васкрасенская царква са званіцай» па вул. Савецкай, 104 (інв. № 121/С-3733) у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Г000181, катэгорыя «3»;
«Брацкая магіла» каля будынка па вул. Савецкай, 104 у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Д000183, катэгорыя «3»;
«Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 у г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, шыфр 113Д000184, катэгорыя «3».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе рэлігійнай арганізацыі «Рэлігійная абшчына прыход храма Уваскрасення Хрыстова ў г.п. Антопаль Драгічынскага раёна Брэсцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» і Антопальскага сельскага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).
Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
5. Тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначаны і ўстаноўлены ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі даследаваннямі з улікам антрапагеннага ўплыву на іх гістарычныя тэрыторыі.
6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці і найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыямі гісторыка-культурных каштоўнасцей і складаецца з трох участкаў.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Васкрасенская царква са званіцай» і «Брацкая магіла» па вул. Савецкай, 104, іх ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па паўночнай мяжы мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання храма па вул. Савецкай, 104 і далей у створы з гэтай мяжой да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 106/2 да кропкі 2;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 106/2 праз кропку 3 да кропкі 4, далей на поўдзень па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 104 да кропкі 5;
на поўдні і захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 па межах зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 104 праз кропкі 6–7–8 да кропкі 1.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 па перыметры гістарычнай забудовы на адлегласці ад яе фасадаў 5 м праз кропкі 10–11–12 да кропкі 9.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 і яе ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж мяжы добраўпарадкаванай пляцоўкі брацкай магілы праз кропкі 14–15–16 да кропкі 13.
10. На тэрыторыях гісторыка-культурных каштоўнасцей і ахоўнай зоны забараняецца:
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх частак;
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
будаўнічая (рамонтная) дзейнасць у адносінах да каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя, якая прадугледжвае яе навукова не абгрунтаванае змяненне;
добраўпарадкаванне і азеляненне, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне адметных архітэктурных асаблівасцей і аб’ёмна-прасторавых рашэнняў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
рамонт, рэканструкцыя (іншая будаўнічая дзейнасць) нейтральнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні гэтай забудовы болей за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
ажыццяўленне дзейнасці на тэрыторыях брацкіх магіл без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, захавання неабходных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.
12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 праз кропкі 18–19–9–20 да кропкі 17.
13. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 23;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на поўдзень у створы з усходняй мяжой зямельнага ўчастка на пл. Чырвоных Танкістаў, 2 да кропкі 24;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на захад па паўночнай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 11 да кропкі 21;
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на поўнач да кропкі 22.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;
рэканструкцыя з надбудовай існуючых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 на поўнач уздоўж праезнай часткі вул. Першамайскай да кропкі 26;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 22;
на ўсходзе, паўднёвым усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па заходняй мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 21, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 10 да кропкі 19, далей па межах першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 18 да кропкі 17;
на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 25.
17. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:
на захадзе, паўночным захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 па ўсходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 9, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гандлёвыя рады» праз кропку 12 да кропкі 11, далей па межах другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 24 да кропкі 23;
на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да кропкі 27;
на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Чырвоных Танкістаў да кропкі 28;
на поўдні – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 28 на захад уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 16, далей па межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля будынка па вул. Чырвоных Танкістаў, 2 праз кропкі 14–15 да кропкі 13, далей уздоўж праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 20.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;
размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;
высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама акрамя санітарных высяканняў.
|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

|
|
да праекта зон аховы нерухомых |
Табліца каардынат паваротных кропак
|
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
№ |
Паўночная шырата |
Усходняя даўгата |
|
1 |
52.203836 |
24.786889 |
15 |
52.204086 |
24.787794 |
|
2 |
52.203755 |
24.787948 |
16 |
52.203935 |
24.787792 |
|
3 |
52.203651 |
24.787931 |
17 |
52.204024 |
24.786468 |
|
4 |
52.203679 |
24.787639 |
18 |
52.204344 |
24.786513 |
|
5 |
52.203177 |
24.787571 |
19 |
52.204327 |
24.786779 |
|
6 |
52.203190 |
24.787367 |
20 |
52.204010 |
24.786735 |
|
7 |
52.203284 |
24.787372 |
21 |
52.204671 |
24.787381 |
|
8 |
52.203363 |
24.786868 |
22 |
52.204898 |
24.787413 |
|
9 |
52.204211 |
24.786770 |
23 |
52.20486 |
24.788164 |
|
10 |
52.204706 |
24.786835 |
24 |
52.204621 |
24.788133 |
|
11 |
52.204626 |
24.788077 |
25 |
52.204053 |
24.786081 |
|
12 |
52.204127 |
24.787998 |
26 |
52.204961 |
24.786222 |
|
13 |
52.203956 |
24.787506 |
27 |
52.204828 |
24.788738 |
|
14 |
52.204106 |
24.787523 |
28 |
52.203881 |
24.788681 |


