Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.10.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2026 г. № 106

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (помнікаў гісторыі)

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла П.Багрыма» на могілках у аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Малыя Міснікі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў канцы вул. Цэнтральнай в. Пагосцішча Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жукавец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дабрынева Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе прыняцця.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла П.Багрыма» на могілках у аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла П.Багрыма» на могілках у аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Магіла П.Багрыма» на могілках у аграгарадку Крошын Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000730.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Баранавіцкага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай добраўпарадкаванай пляцоўкі памерамі 1,9 х 5,2 м, на якой размешчана магіла П.Багрыма.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы пляцоўкі праз кропкі 1–2–3–4–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя ў выглядзе касцёла, у якім знаходзіцца помнік мастацтва – рухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі «2» «Жырандоль работы П.Багрыма».

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні, захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад да кропкі 6, далей па межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання касцёла па вул. Багрыма, 22 праз кропкі 7–8–9–10–11 да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень да кропкі 13, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 14, далей на поўдзень па мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 2 да кропкі 1, далей уздоўж пешаходнай сцежкі да кропкі 5.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, змена архітэктурнага рашэння і дэкаратыўных элементаў каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Магіла П.Багрыма»
на могілках у аграгарадку Крошын
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Малыя Міснікі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Малыя Міснікі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкія магілы» ў в. Малыя Міснікі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000538.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лёзненскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкіх магіл, дзе размешчаны мемарыяльныя стэлы і помнікі з імёнамі пахаваных.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым боку агароджы брацкіх магіл праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні, захадзе, паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на захад уздоўж паўночнага боку праезнай часткі аўтамабільнай дарогі да кропкі 6, далей уздоўж унутранага радыусу павароту да кропкі 7, далей на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 8;

на паўночным усходзе, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 перпендыкулярна на паўднёвы ўсход да кропкі 9, далей на поўдзень перпендыкулярна лініі праезнай часткі аўтамабільнай дарогі да кропкі 5.

11. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і асвятлення, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкія магілы»
ў в. Малыя Міснікі Лёзненскага раёна
Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў канцы вул. Цэнтральнай в. Пагосцішча Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў канцы вул. Цэнтральнай в. Пагосцішча Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкія магілы» ў канцы вул. Цэнтральнай в. Пагосцішча Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000540.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Лёзненскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай агароджы брацкіх магіл, дзе размешчаны мемарыяльныя стэлы і помнікі з імёнамі пахаваных.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавым боку агароджы брацкіх магіл праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Лясной да кропкі 6;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход уздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 7;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень паралельна ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 15 м да кропкі 8;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад паралельна паўднёвай мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 10 м да кропкі 5.

11. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы і асвятлення, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкія магілы» ў канцы
вул. Цэнтральнай в. Пагосцішча
Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жукавец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкія магілы» ў в. Жукавец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкія магілы» ў в. Жукавец Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000055.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Гісторыка-культурная каштоўнасць складаецца з дзвюх брацкіх магіл, якія размешчаны ў розных месцах грамадзянскіх могілак (далей – брацкія магілы № 1 і № 2).

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах брукаваных пляцовак брацкіх магіл № 1 і № 2, дзе размешчаны гранітныя помнікі з мемарыяльнымі плітамі, на якіх адзначаны імёны загінулых і пахаваных воінаў.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавых межах брукаваных пляцовак брацкіх магіл № 1 і № 2 праз кропкі 1–2–3–4–1 і 12–13–14–15–12 адпаведна.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

брацкай магілы № 1 – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 уздоўж перыметру мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі 1–2–3–4–1 на адлегласці ад яе 1 м праз кропкі 6–7–8 да кропкі 5;

брацкай магілы № 2 – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 16 уздоўж перыметру мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці паміж кропкамі 12–13–14–15–12 праз кропкі 17–18–19–15–12 да кропкі 16.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне збудаванняў;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкія магілы»
ў в. Жукавец Бярэзінскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Паплавы Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000066.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Бярэзінскі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах брукаванай пляцоўкі памерамі 2,9 x 5,1 м, дзе размешчаны абеліск з імёнамі загінулых воінаў і кветнік.

6. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы брукаванай пляцоўкі праз кропкі 1–2–3–4–1.

7. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У ахоўную зону ўваходзіць терыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад уздоўж паўночна-ўсходняга боку бардзюра пешаходнай дарожкі да кропкі 6;

на захадзе, поўначы, усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 уздоўж унутранай мяжы добраўпарадкаванай плошчы перад будынкам Паплаўскага сельсавета праз кропкі 7–8 да кропкі 5.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень уздоўж усходняга боку бардзюра пешаходнай дарожкі да кропкі 11;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 уздоўж праезнай часткі зав. Школьнага да кропкі 10;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўнач уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Кастрычніцкай, 2 да кропкі 9;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 у створы з паўночна-заходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі 8, далей па ўсходняй і паўднёва-заходняй межах ахоўнай зоны праз кропку 5 да кропкі 6, далей на захад уздоўж бардзюра да кропкі 12.

13. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў аграгарадку Паплавы Бярэзінскага
раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 


 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 106

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дабрынева Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў в. Дабрынева Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў в. Дабрынева Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000137.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Дзяржынскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па вонкавых межах існуючай брукаванай пляцоўкі брацкай магілы, на якой размешчаны абеліск і мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы брукаванай пляцоўкі праз кропкі 1–2–3–4–1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пракладка інжынерных камунікацый, акрамя рамонту існуючых інжынерных камунікацый і ўсталявання вонкавага асвятлення;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць візуальнае ўспрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;

пахаванні, не звязаныя з гісторыка-культурнай каштоўнасцю;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

9. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя, азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

10. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач уздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Цэнтральнай да кропкі 6;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на ўсход уздоўж мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 83 да кропкі 7;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на поўдзень паралельна паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці ад яе 8 м да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад уздоўж мяжы зямельнага ўчастка для ўтрымання і абслугоўвання дарожных збудаванняў аўтамабільнай дарогі Р-65 Заслаўе – Дзяржынск – Возера да кропкі 5.

11. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія пагаршаюць умовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных высяканняў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Брацкая магіла»
ў в. Дабрынева Дзяржынскага раёна
Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.