Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.10.2026
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 верасня 2026 г. № 103

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Гэта пастанова ўступае ў сілу праз 15 дзён пасля яе зацвярджэння.

 

Міністр

М.С.Маркаў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.09.2026 № 103

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Комплекс былой сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 112Г000480.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Нача».

4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гістрыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Табліца каардынат паваротных кропак дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

5. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана па выніках навуковых даследаванняў з улікам антрапагеннага ўплыву на тэрыторыю былой сядзібы і гістарычных межаў палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоў, парку.

6. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці і найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і складаецца з двух участкаў.

7. Мяжой першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на паўночным захадзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 уздоўж усходняга берага р. Нача праз кропку 2 да кропкі 3;

на поўначы – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на ўсход праз пасадку драўнянай расліннасці да кропкі 4;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўдзень праз пасадку драўнянай расліннасці да кропкі 5, далей па паўднёвай частцы агароджы палаца да кропкі 6, далей уздоўж усходняга боку зав. Усходняга да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 уздоўж паўночна-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Савецкай да кропкі 1.

8. Мяжой другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам 1 з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 па перыметры гаспадарчай пабудовы на адлегласці ад яе 5 м праз кропкі 9–10–11 да кропкі 8.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану, дэмантаж гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе частак;

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі інжынерных камунікацый;

змена гістарычнага ландшафту і рэльефу, гістарычнай планіроўкі тэрыторыі, трасіроўкі гістарычных дарог, вуліц і алей;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якія могуць стварыць пагрозу страты адметных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) парушыць яе гістарычнае асяроддзе;

рамонт, рэканструкцыя (іншая будаўнічая дзейнасць) дысгарманічнай забудовы, якая прадугледжвае павелічэнне вышыні гэтай забудовы болей за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена з мэтай рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы, захавання неабходных умоў візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Знешняй мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на захадзе, поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 па межах першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны праз кропку 6 да кропкі 5, далей па падоўжанай лініі праз кропку 20 да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на поўдзень па мяжы сельска-гаспадарчых угоддзяў да кропкі 13;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 13 уздоўж праезнай часткі дарогі праз кропку 14 да кропкі 7.

Унутранай мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам 1 з’яўляецца мяжа другога ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і без выкарыстання ўласцівых гістарычнаму характару будаўнічых матэрыялаў, акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя з надбудовай існуючых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (рэшткаў агароджы);

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання гістарычнага асяроддзя, ландшафту і прыродных панарам наваколля, візуальна і гістарычна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы, усходзе – умоўная ламаная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 праз кропкі 15–16–17–18–19 да кропкі 20;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на захад па мяжы зоны рэгулявання забудовы да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на поўнач па ўсходняй мяжы першага ўчастка тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны да кропкі 4.

15. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 1 з’яўляецца:

на поўначы – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на ўсход паралельна грунтовай дарозе на адлегласці ад яе 20 м да кропкі 22;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на паўднёвы захад уздоўж грунтовай дарогі да кропкі 23;

на поўдні – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на захад уздоўж грунтовай дарогі на адлегласць 20 м да кропкі 24;

на захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на поўнач перпендыкулярна грунтовай дарозе на адлегласць 20 м да кропкі 21.

16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва ці рэканструкцыі падземных інжынерных камунікацый;

знішчэнне, прычыненне шкоды, дэмантаж каштоўнага гісторыка-архітэктурнага асяроддзя (магіл Чарноцкіх);

ажыццяўленне гаспадарчай ці іншай дзейнасці, якая можа прывесці да змены характару гістарычнага ландшафту, да пашкоджання ці знішчэння дрэў, гістарычных элементаў воднай сістэмы (каналаў, сажалак), акрамя аднаўлення гістарычных рэльефаў прыроднага і антрапагеннага паходжання;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колераў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных высяканняў.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Комплекс былой
сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя
пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача
Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Комплекс былой
сядзібы: палац, флігель, гаспадарчыя
пабудовы, фрагменты парку» ў в. Нача
Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

Табліца каардынат паваротных кропак

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.